ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ КРАСНАПОЛЬСКАГА РАЁНА!

sharНабліжаюцца навагоднія ўрачыстасці – час, калі мы падводзім вынікі года адыходзячага і будуем планы на год наступаючы. Спадзяюся, што насуперак усім клопатам і праблемам у памяці кожнага застануцца значныя і добрыя падзеі. Падзякуем адыходзячаму году за тое, што сталі больш мудрэйшымі, за тое, што радаваліся і сумавалі, марылі і ішлі да выканання запаветных мар. Давайце з надзеяй зазірнем у новы 2014 год. Няхай ён адкрые новыя перспектывы і магчымасці!
Паважаныя краснапальчане! Жадаю вам сустрэць святы з самымі дарагімі і блізкімі людзьмі. Няхай кожны з вас знойдзе ў новым годзе сваё шчасце, сямейную згоду, дабрабыт, поспех на працы і падтрымку сяброў. Няхай будзе шмат яркіх момантаў і прыемных падзей!
Няхай самыя запаветныя мары, загаданыя ў навагоднюю ноч, здзейсняцца, стануць добрымі справамі, накіраванымі на карысць сям’і і Радзімы! З Новым Годам і Раством Хрыстовым!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т.КАНАНЧУК

Поделиться с друзьями
167 просмотров