На Краснапольшчыне ўрачыста адкрылі абноўленую раённую Дошку гонару

docka5На Краснапольшчыне ўрачыста адкрылі абноўленую раённую Дошку гонару. На ёй размясціліся назвы 15 арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, імёны 20 лепшых прадстаўнікоў раёна ў розных сферах дзейнасці.
Прафесіяналаў сваёй справы віншавалі напярэдадні свята працы – 1 Мая і 71-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Выказаць словы падзякі за шматгадовую плённую працу прадстаўнікам прамысловасці, сацыяльнай сферы, сельскай гаспадаркі і інш. прыйшлі старшыня раённага Совета дэпутатаў А.А. Гоман, намеснік старшыні райвыканкама А.І. Чаюкова, члены райвыканкама, прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна, члены грамадскіх арганізацый, прафсаюзны актыў раёна, моладзь.
Вітаючы прысутных, старшыня раённага Савета дэпутатаў А.А. Гоман адзначыла значнасць і важнасць мерапрыемства, якое праводзілася напярэдадні 1 Мая.docka4
“У святочны дзень Першамая мы адчуваем асабістую гордасць за родную краіну, сваё дачыненне да поспехаў нашага раёна і сапраўды ўдзячны жыхарам Краснапольшчыны, якія любяць і ўмеюць працаваць упарта і сумленна, – прамовіла А.А. Гоман. – Дзякуючы вашаму энтузіязму і працавітасці, паважаныя краснапальчане, раён працягвае развівацца. У знак удзячнасці людзям працы мы адчыняем абноўленую Дошку гонару, на якую занесены лепшыя працоўныя калектывы і лепшыя працаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. Гэта тыя, хто дасягнуў высокіх паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці галін народнай гаспадаркі Краснапольшчыны ў 2015 годзе”.docka3
Аб’явіўшы аб адкрыцці абноўленай Дошкі гонару, А.А. Гоман пажадала ўсім моцнага здароўя, мірнага неба і дабрабыту.
Да прагучаўшых слоў віншаванняў далучылася і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Т.В. Карытка. Таццяна Васільеўна ўзгадала гісторыю ўзнікнення свята Першамая, традыцыі яго святкавання ў розныя часы, а таксама напомніла аб ролі прафсаюзаў у станаўленні 1 Мая, як свята працоўных, распавяла аб асноўных напрамках прафсаюзнай дзейнасці і пажадала ўсім аптымізму, веры ва ўласныя сілы і працвітання.
“Жадаю, каб ваша праца заўсёды была ў радасць, прыносіла маральнае і матэрыяльнае задавальненне, – сказала Т.В. Карытка. – Жадаю здароўя, дабрабыту, згоды ў сем’ях і калектывах і ўсяго самага найлепшага”.docka2
Пад час урачыстага мерапрыемства да яго ўдзельнікаў звярнулася старшыня раённага Савета ветэранаў Н.М. Шарахоўская. Ніна Мікалаеўна расказала прысутным аб вялікай гордасці, якую яна адчувае гледзячы на раённую Дошку гонару, за лепшых прадстаўнікоў нашага раёна, за сваю краіну, якую насяляюць добразычлівыя і працавітыя людзі.docka
“Наша дзяржава – суверэнная і незалежная, аднак у нас няма тых скарбаў, што ёсць у нашых суседзяў, – сказала Н.М. Шарахоўская, – і таму наша галоўнае багацце – плённая праца. Нездарма сёння ў главу вугла мы паставілі чалавека-працаўніка, павагу да яго і яго дасягненняў. Жыццё паказала, што жыхары нашага раёна могуць і ўмеюць добрасумленна працаваць і раённая Дошка гонару – лепшая таму сведка”.

Тэкст і фота
Алесі СІДАРЭНКІ.

Поделиться с друзьями