“Зямля, дзе пачаўся твой лёс”

17 ліпеня Краснапольшчына адзначыла свята – 95 год з дня ўтварэння Краснапольскага раёна. За гэтыя гады ў гісторыі раёна былі самотныя і радасныя падзеі, гераічныя трыумфы і паражэнні, людскія слёзы і лікаванні, факты будаўніцтва і разбурэння.
Менавіта гэтай даце быў прысвечаны святочны вечар “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, які прайшоў у Краснапольскім раённым Цэнтры культуры.

Гісторыю раёна робяць людзі, якія яго насяляюць. Кожны краснапальчанін унёс свой асабісты ўклад ў развіццё раёна. Кожны з’яўляецца маленькай часцінкай лёсу Краснапольшчыны. З пакалення ў пакаленне перадаецца любоў да роднага краю, цікавасць да яго гісторыі, гонар за нашых славутых продкаў і землякоў. Прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з найбольш значнымі падзеямі ў 95–цігадовай гісторыі раёна, з вядомымі людзьмі, якімі ганарыцца Краснапольшчына, убачыць фотаздымкі Краснаполля 50-70 гадоў.
Свае прызнанні ў любві да роднага краю выказвалі мясцовыя паэты Сяргей Сыранкоў, Галіна Каваленка, Валянціна Марчанка. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці РЦК парадавалі музычнымі нумарамі.

Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Ткачова.
Фота Рамана Язерскага.

Поделиться с друзьями

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *