ЗЛIВАЮЦЦА СЛАВЯНСКIЯ ВЫТОКI

Сапраўды, адзінства наша – у крыві. Гэта яшчэ раз пацвердзіў міждзяржаўны дыстанцыйны праект-конкурс “Мост сяброўства”, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі – абодва бакі адразу адгукнуліся і, як рэкі, зліліся сваёй творчасцю, ідэямі, знаходкамі, разуменнем адзін аднаго.

Мерапрыемства было ініцыявана аматарскім паэтычным аб’яднаннем “Світанак” Краснапольскага РЦК і кіраўніком аб’яднання Валянцінай Марчанка. Такая ініцыятыва стала альтэрнатывай традыцыйным творчым руска-беларускім сустрэчам ва ўмовах пандэміі (каронавірусу).

Мэтай і задачамі праекта-конкурсу вызначана падтрыманне і ўмацаванне сяброўскіх і культурных сувязяў паміж народамі Расіі і Беларусі, Краснагорскім і Краснапольскім раёнамі, стварэнне ўмоў для развіцця творчасці, узаемадзеяння творчых сіл і абмену вопытам і аматарскай паэтычнай творчасцю, выхаванне патрыятызму, любові да вялікай і малой радзімы.

Сутнасцю праекта-конкурсу стаў абмен паэтычнымі творамі паэтаў-аматараў рэгіёнаў на конкурснай аснове і папулярызацыя вынікаў і хода праекта праз СМІ, інтэрнэт-прастору, выстаўкі, чытанні і інш.

Тэмай твораў, канешне, акрэслена сяброўста, яднанне народаў, агульнасць культурна-гістарычных каранёў, любоў да роднай зямлі.

Зварот Краснапольскага РЦК дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна” да ўдзелу ў праекце Муніцыпальнай бюджэтнай установы культуры “Краснагорская міжпасяленчая цэнтральная раённая бібліятэка” знайшоў падтрымку і водгук, установы ўключыліся ў творчы працэс, актывізавалі творчыя сілы ў сваіх рэгіёнах і ў выніку – “пабудавалі Мост сяброўства”.

На працягу апошняга тыдня сакавіка ішоў актыўны абмен паэтычнымі творамі паэтаў-аматараў раёнаў. Гэтыя творы гучалі ва ўстановах, падарожнічалі ў інтэрнэт-прасторы, публікаваліся (ці будуць публікавацца) у друкаваных СМІ, былі даступныя для карыстальнікаў праз выставы творчасці. Па выніках праекта аб’яднаннем “Світанак” выпушчаны альбомы і брашуры “Мост сяброўства. Зліваюцца славянскія вытокі”. Брашуры могуць быць набыты ў Краснапольскім РЦК клубнымі і навучальнымі ўстановамі для правядзення тэматычных мерапрыемстваў.

На конкурс паступіла 18 вершаў ад творцаў Краснагорскай і Краснапольскай зямлі. Кожны твор прысвечаны тэме адзінства народаў Беларусі і Расіі, адзінству нашых каранёў, гісторыі, культуры, тэме любові да роднай зямлі, вялікай і малой радзімы, якія застаюцца ў сэрцы назаўсёды.

Многія з аўтараў конкурсу жывуць у суседніх краінах, аднак па іх прызнаннях, месца, дзе яны нарадзіліся і ўзраслі, з якім звязана пэўная частка жыцця, дзе засталіся родныя і блізкія людзі, дзе пахаваныя іх продкі, застаецца ў душы светлым раем, святыняй, самым уцешным месцам на зямлі.

“Навекі маё сэрца засталося
Сярод бяроз расійскіх, туманоў…
Мне жыць у Беларусі давялося,
Ды ў думках я ў Расіі зноў і зноў,

– гэтыя і наступныя радкі з вершаў Валянціны Марчанка.

“Мая маленькая радзіма
Пусціла ў сэрцы карані.
І дзе б жыццё не прытуліла,
І дзе б я не была шчаслівай,
Лячу я птушкай да зямлі,
Дзе маці з бацькам век жылі”.

А вось прызнанне Пятра Хандожкі з Краснай Гары, які знайшоў другую радзіму ў беларускім горадзе Добрушы:

“Здесь всё родное, родное до боли:
Кручи над Беседь-рекой,
Старые улицы, старая школа…
Вот и пропал мой покой…”

Не сакрэт, наколькі перамяшаныя рускі і беларускі народы, колькі людзей знайшлі сваю другую радзіму ў суседніх краінах.

“Второю родиной мне Беларусь
В моей судьбе вслед за Россией стала”,

– разважае краснагорскі паэт Васіль Хандожка, які сёння жыве ў Беларусі ў горадзе Гродна.

“На зямлі, што мяжуе з Расіяй,
Я знаходжу ўсё для душы”,

– прызнаецца шчырая на пачуцці Валянціна Марчанка, якая на Краснапольшчыну таксама пераехала з Краснагорскага раёна.

“В Краснополье есть русские люди,
Белорусы есть в Красной Горе.
Пусть во веки веков так и будет,
Петухи пусть поют на заре”,

– заклікае краснапольскі паэт-аматар Сяргей Сыранкоў.

Такія прыклады можна прыводзіць бясконца.

Тое, што ў суседніх краінах рускія і беларусы знаходзяць другую радзіму, як раз і сведчыць аб непарыўнасці славянскіх вытокаў, трываласці сяброўства, адзінстве менталітэтаў, жаданні простых людзей жыць у згодзе і будаваць саюзную дзяржаву.

Вынікі праекта-конкурсу будуць падведзены пасля 2 красавіка 2020 года. Кожны з раёнаў вызначыць пераможцу конкурсу вершаў раёна-партнёра, адправіць дыплом на электронны адрас. Установы-удзельніцы праекта-конкурсу атрымаюць сертыфікаты ўдзельнікаў.

В. Аляксандрава.

Поделиться с друзьями
165 просмотров

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.