Iх iмёны – наш гонар

Самая вялікая каштоўнасць – гэта вядома ж людзі, якія сваёй стваральнай працай, творчасцю і дасягненнямі пішуць летапіс роднага краю.

Многія нашы землякі сталі публічнымі людзьмі і цяпер займаюць розныя пасады. Сваімі землякамі трэба ганарыцца. Па той прычыне, што і ў іх ліку нямала тых, хто вызначыўся выдатнымі здольнасцямі і значнымі дасягненнямі, бо заслугі і дасягненні старэйшага пакалення з’яўляюцца лепшым прыкладам для маладых працаўнікоў раёна.

22 красавіка 2020 г. – 80 год з дня нараджэння Анатоля Паўлавіча Ярохіна, ураджэнца Краснапольскага раёна, члена Саюза журналістаў, члена асацыяцыі пісьменнікаў-баталістаў Рэспублікі Беларусь, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы гісторыка-дакументальнай хронікі Краснапольскага раёна (22.04.1940 – 1995 г.г.).

А.П. Ярохін

Нарадзіўся ў в. Каз-Рудаполле.

Прафесiйны журналiст, лiтаратар i выдавец.

Быў ваенкорам газет «Во славу Родины», «Красная звезда», «Комсомольская правда». Скончыў Маскоўскi завочны ўнiверсiтэт мастацтваў iмя Н.К. Крупскай (1963 г.), факультэт журналiстыкi Белдзяржунiверсi-тэта (1968 г.). З 1991 г. – галоўны метадыст арганiзацыйна-метадычнага цэнтра па выданнi гiсторыка-дакументальных хронiк «Памяць» Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па друку. Пiсаў на беларускай, рускай мовах. Выступаў пераважна ў жанрах ваеннай дакументалiстыкi i бiяграфiчнай лiтаратуры. Аўтар некалькiх дакументальных аповесцей, зборнiкаў нарысаў, кнiг i брашур. Сярод iх: зборнiк успамiнаў пра В.З. Харужую «Жизнь, отданная борьбе» (1975 г., 1983 г.), пра Герояў Сацыялiстычнай Працы «Труд, талант, доблесть» (1980 г.), «Письма с фронта: Очерки» (1985 г.), «Николай Чепик: альбом» (1985 г.), «Героямi не нараджаюцца: дакументальная аповесць» (1986 г.), «Людзi з сэрцам Данка: Па мясцiнах подзвiгу «вогненных» пiлотаў» (1989 г.), «Как угли, горячие строки: Очерки о журналистах» (1982 г.) i iнш.

Удзельнiчаў у падрыхтоўцы гiсторыка-дакументальных хронiк «Памяцi» Чэрыкаўскага, Жыткавiцкага, Лунiнецкага, Клiмавiцкага, Краснапольскага раёнаў, горада Бабруйска.

Узнагароджаны двума медалямi i Граматай Вярхоўнага Савета БССР. Лаурэат рэспублiканскага фестывалю моладзi, прысвечанага 60-годдзю камсамола Беларусi.

24 красавіка 2020 г. – 90 год з дня нараджэння Анатоля Аркадзьевіча Падабеда, ураджэнца Краснапольскага раёна, Героя Сацыялістычнай Працы (1974 г.), рацыяналізатара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1980 г.), ўзнагароджанага ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём “За трудовую доблесть”, значком “Выдатнік энергетыкі і электрыфікацыі СССР” (24.03.1930 г.).

А.А. Падабед

Нарадзіўся ў в. Мануйлы.

Мае больш 20 рацыяналізатарскіх прапаноў.

Працаваў на гарбарным заводзе. Потым – служба ў арміі, работа на Магілёўскай ЦЭЦ-1 (1954 г.). Прайшоў шлях ад слесара-мантажніка да дэпутата Вярхоўнага Савета БССР. З 1960 г. па 1990 г. – брыгадзір слесараў па рамонту абсталявання кацельных цахоў электрастанцый Магілёўскага аб’яднанага ўчастка прадпрыемства “Белэнэргарэмналадка”.

Распрацаваў новую тэхналогію рамонта параперагравальніка. Зараз па асабістаму метаду А. Падабеда вядуць рамонт параперагравальнікаў і на другіх электрастанцыях.

Ім карыстаюцца рамонтнікі з іншых гарадоў рэспублікі.

Павысілась прадукцыйнасць працы рамонтнікаў пасля ўкаранення ў цаху прыстасавання, зробленага для стыкоўкі труб, заточкі разцоў.

Матэрыялы падрыхтавала
Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Ткачова.

Поделиться с друзьями
417 просмотров