“Память будет жива, пока помнят живые”

У Краснапольскім РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” распачала работу выстава даследчай, метадычнай, сцэнарнай і творчай выдавецкай прадукцыі пад назвай “Память будет жива, пока помнят живые”.

Яна прысвечана 75-годдзю Перамогі, дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, Году малой радзімы.

Прадстаўленыя даследчыя, метадычныя і сцэнарныя распрацоўкі з вопыту работы метадыста 1-й катэгорыі В.А. Марчанка, выданні з паэтычнымі творамі ўдзельнікаў народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” РЦК будуць карыснымі для арганізацыі мерапрыемстваў клубнымі і навучальнымі ўстановамі, узбагачэння іх вопыту і ведаў. 

Вашай увазе прапануецца вялікая колькасць распрацовак разнастайных па форме правядзення і тэматыцы мерапрыемстваў. Гэта вопыт ажыццяўлення праекта “Уходят годы – память остаётся”, сцэнарыі тэматычных праграм і святаў “Помнить это больно – забывать нельзя”, “Паклон табе, мая Радзіма, за мужнасць у суровыя гады” і інш., сцэнарыі літаратурна-музычных кампазіцый “Мы паклонімся нашым айцам”, “Квітней, мой край, пад небам жураўліным” і інш., сцэнарый канцэртнай праграмы з элементамі тэатралізацыі “В лесу прифронтовом”, сцэнарый мітынга-рэквіема “За всех погибших зажгите свечи” і інш.

Матэрыялы каштоўныя і тым, што яны носяць краязнаўчы характар.

Выставу могуць наведаць і аматары паэтычнай творчасці, якія адшукаюць на ёй нямала паэтычных твораў сваіх землякоў на тэму вайны, горкіх страт, патрыятызму і гераізму свайго народа. Сярод матэрыялаў прадстаўлены паэтычныя і публіцыстычныя нарысы, даследванні, напрыклад, выданні “Вас хранит благодарная память”, “Волна благодарной памяти”, “Эта память жива, пока помнят живые”.

Ва ўмовах неабходнасці абмежавання кантактаў выстава працуе ў чарговым рэжыме, таму тэрмін яе правядзення вызначаны даволі працяглы – з 1 па 26 чэрвеня. 

Валянціна Марчанка.
Фота Рамана ЯЗЕРСКАГА.

Поделиться с друзьями
261 просмотров