Бяспечнае лета. Краснаполле

У рамках акцыі "Канікулы без дыму і агню» ратавальнікі Краснапольшчыны наведалі аздараўленчы лагер дзённага знаходжання на базе ДУА «Казельскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа».

Інспектар СПіУГ Сяргей Козік распавёў дзецям аб правілах паводзін на вадаёмах і ў спякоту. Кіраўніку лагера супрацоўнікі Краснапольскага РАНС перадалі «бяспечную пасылку». Уся прадукцыя, якую змяшчае пасылка, дапаможа дзецям весела правесці час, а што самае галоўнае – з карысцю.

У кожнага дзіцяці будзе магчымасць атрымаць свой «кавалачак» бяспекі, які будзе складацца з буклета, размалёвак і кнігі, па якой будуць праходзіць іх заняткі па бяспецы.

                                                            Сяргей Козік,
iнспектар СПіУГ  Краснапольскага РАНС.

Поделиться с друзьями