Бяспечнае лета. Краснаполле

У рамках акцыі "канікулы без дыму і агню» ратавальнікі Краснапольшчыны наведалі палатачны лагер  на базе УА «Краснапольская раённая дзяржаўная гімназія».

Інспектар СПіУГ Яўген Малолаў распавёў дзецям аб правілах паводзін на вадаёмах, у спякоту i пры ўзнiкненнi пажару. Дзецi ўважлiва слухалi i адказвалi на пытаннi.

Кіраўніку лагера супрацоўнікі Краснапольскага РАНС перадалі «бяспечную пасылку». Уся прадукцыя, якую змяшчае пасылка, дапаможа дзецям весела правесці час, а што самае галоўнае – з карысцю.

У кожнага дзіцяці будзе магчымасць атрымаць свой «кавалачак» бяспекі, які будзе складацца з буклета, размалёвак і кнігі, па якой будуць праходзіць іх заняткі па бяспецы.

                                                  Яўген Малолаў,
iнспектар СПіУГ Краснапольскага РАНС.

Поделиться с друзьями
166 просмотров