Программа XXVII Дня белорусской письменности

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
г. Бялынічы
2 – 6 верасня 2020 года
XXVIІ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя
“Дарога да Святыняў” з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга

г. Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор – Святое Поле каля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета (Баранавіцкі раён) – г. Асіповічы – г.п. Краснаполле – г. Касцюковічы – г.п. Хоцімск – г. Клімавічы – г. Бялынічы Магілёўскай вобласці, сталіца ХХVIІ Дня беларускага пісьменства.

ПРАГРАМА СВЯТА

 

 

5 верасня

11.00-13.00

Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго: слова — стваральнае і разбуральнае»

 

 

Бялыніцкі раённы цэнтр культуры

(вул. Савецкая, 20)

11.00-20.00

ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ

 

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

«Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь»;

«Друкарскі двор»;

«Слова пісьменніка»;

святочны гандаль кнігамі;

святочная пляцоўка паэтычных сустрэч і прэзентацый абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;

выстаўка-прэзентацыя выданняў членаў абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Плошча насупраць будынка Бялыніцкага райвыканкама

16.00

«Роднае слова — светлае слова».

Імпрэза ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

 

Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў (вул. Савецкая, 31)

6 верасня

8.00-20.00

 

 

Духоўна-асветніцкі праект «Дакрануцца да духоўнасці»

Выстаўка-продаж кніг, царкоўных рэчаў, мёду, царкоўнага печыва, сувеніраў.

Выстаўка нацыянальных літаратур нацыянальна-культурных аб’яднанняў

(Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).

Літаратурна-тэатралізаваная інтэрактыўная пляцоўка тэматычных экспазіцый бібліятэк Магілёўскай вобласці

Плошча каля храма Бялыніцкай іконы Божай Маці

Творчая прэзентацыя міжнароднага фестывалю «Магутны Божа»

Канцэрты духоўной музыкі з удзелам аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча, Магілёўскай гарадской капэлы, акадэмічных хароў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці

 

Чытанне паэзіі аднаго з першых літаратараў Бялыніцкага краю іераманаха Васілія (Жудро)

Канцэртная пляцоўка на плошчы каля храма Бялыніцкай іконы Божай Маці

8.30

Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме Бялыніцкай іконы Божай Маці, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.

Хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга.

Духоўна-асветніцкая сустрэча з жыхарамі г. Бялынічы ўдзельнікаў экспедыцыі

 

Храм Бялыніцкай іконы Божай Маці

9.00-11.30

Навукова-практычная канферэнцыя «Бялыніцкія чытанні»

 

Сярэдняя школа № 1 імя М. І. Пашкоўскага (вул. Калініна,3)

9.00-20.00

 

 

Алея «Падарожных» сталіц Дня беларускага пісьменства. Мастацкая выстаўка-вернісаж выяўленчага і паэтычнага мастацтва, пляцоўка перфомансу «Жывыя партрэты», выступленні салістаў-інструменталістаў

Сквер і пляцоўка перад Бялыніцкім музеем (вул. Савецкая)

9.00-20.00

«Край белых начэй» — інтэрактыўная пляцоўка-інсталяцыя прыродных і гісторыка-культурных аб’ектаў «Сем цудаў Бялыніцкай зямлі», краязнаўчы модуль «Адкрый свае Бялынічы» кніг аўтараў Бялыніцкага раёна. Выступленні творчых калектываў і выканаўцаў, тэматычная выстаўка-продаж гандлёвых аб’ектаў Бялыніцкага раёна.

Паказ-дэфіле беларускіх калекцый «Беларускія спадарыні».

Тэматычная экспазіцыя РУП «Белпошта».

Тэматычная экспазіцыя ААТ «Магілёўсаюздрук».

Тэматычная экспазіцыя РУП «Белтэлекам»

9.00-20.00

Тэматычная шматфарматная пляцоўка народнай творчасці «Свята з Бялынам»:

выставачныя, гандлёвыя экспазіцыі і майстар-класы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўшчыны, работы членаў Беларускага саюза мастакоў;

выставачная экспазіцыя па выніках абласнога конкурсу «Беларуская пісьменнасць у традыцыях, песнях і вырабах»: конкурс на лепшую тэматычную пляцоўку «Вянок беларускіх казак»; рэгіянальны конкурс аб’ёмнай скульптуры «Залаты птах»; анлайн конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Залатая яблынька»;

театралізаваныя інтэрактыўныя экспазіцыі «Аксамітнае слова народнае».

Па перыметру пляцоўкі каля будынка Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта (вул. Савецкая, 29)

9.00-20.00

Тэатралізавана-музычны праект з удзелам пераможцаў творчага конкурсу выканаўцаў аўтарскай песні «Я часцінка Радзімы сваёй», членаў Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі;

цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адкрытага конкурсу журналістаў і блогераў «#Дзень_Беларускага_Пiсьменства2020»;

канцэртныя выступленні пераможцаў і ўдзельнікаў абласнога конкурсу «Беларуская пісьменнасць у традыцыях, песнях і вырабах»;

дэманстрацыя тэматычных праграм «Аксамітнае слова народнае» ўстаноў культуры Магілёўшчыны;

канцэртныя выступленні найлепшых аматарскіх калектываў Магілёўшчыны

Канцэртная пляцоўка каля крамы «Камелія» на вул. Савецкая

9.00-20.00

 

 

Тэматычная пляцоўка «Лёс зямлi маёй праз слова»:

тэматычныя экспазіцыi гарадоў i раёнаў вобласцi, прысвечаныя гiсторыi Магілёўскай вобласці праз розныя пісьмовыя крыніцы i рэгiянальныя сродкi масавай iнфармацыi, а таксама гісторыі летапісання і друкаванага слова на тэрыторыі Магілёўшчыны

9.00-20.00

 

Выставачная экспазіцыя «Сугучча майстэрства і слова» ўстаноў прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці;

літаратурна-экалагічны праект тэматычных кампазіцый кветак, прыроднага матэрыялу «Кветкі беларускай паэзіі»

9.00-20.00

Фестываль беларускай кухні і беларускай прадукцыі «БелаЕжа», кірмаш прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці

 

Пешаходны маршрут па вул. Савецкай ад плошчы каля будынка Бялыніцкага райвыканкама да парка «Ліпавы гай» (вул. Савецкая)

9.00-20.00

Дзіцячае свята «Мой сябар — кніга» з прэзентацыяй дзіцячых кніг, гульнёвымі праграмамі, літаратурнымі конкурсамі, віктарынамі, конкурсамі малюнка на мальберце, на асфальце «Мае ілюстрацыі да любімай кнігі»;

Свята ласуноў, карнавал «Любімыя героі кніжак», работа дзіцячых атракцыёнаў, кантактнага заапарка, тэматычных забаўляльных гульнёвых праграм, бліц-конкурсаў сямейнай творчасці;

выстаўка заключнага этапу конкурсу творчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае»;

праект «Пісьменнікі — дзецям»: творы Якуба Коласа для дзяцей (зборнік «Другое чытанне для дзяцей-беларусаў» і інш.), юбілеі выхаду твораў дзіцячых пісьменнікаў, знаёмых з Якубам Коласам (А. Барто, С. Маршак і інш.). Прэзентацыя падрыхтаванага да выпуску выдання дзіцячых твораў Якуба Коласа

(Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа)

 

Тэрыторыя парку «Ліпавы гай»

10.00-20.00

ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ

 

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах:

«Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь»;

«Друкарскі двор»;

«Слова пісьменніка»;

святочны гандаль кнігамі;

святочная пляцоўка паэтычных сустрэч і прэзентацый абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;

выстаўка-прэзентацыя выданняў членаў абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Плошча насупраць будынка Бялыніцкага райвыканкама

10.00

Старт квэст-гульні «Скарбы князя Гальшанскага» (па творах У. Караткевіча).

 

Плошча насупраць будынка Бялыніцкага райвыканкама

10.00-12.00

 

Гістарычная тэатралізаваная інтэрактыўная пляцоўка «Гісторыя Магілёўшчыны ў асобах»

Плошча каля храма Бялыніцкай іконы Божай Маці

10.00-

18.00

Выстаўка «Беларусь. Асобы», прысвечаная вядомым дзеячам беларускай гісторыі і культуры (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь)

 

Бялыніцкі раённы цэнтр культуры (вул. Савецкая, 20)

10.00-18.00

Літаратурна-дакументальная выстаўка «Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет…», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Экспазіцыя «Біблія для народа» Васіля Кораня

(Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры)

 

Медыяцэнтр «Зорка» (вул. Ленінская, 55)

10.00-18.00

Выстаўка «Ты далёка, ты блізка, ты побач» (прысвечана сяброўскім, творчым стасункам Янкі Купалы і беларускіх літаратараў, перакладчыкаў твораў Я. Купалы).

Грамадска-культурная акцыя «Чытаем Купалу разам»

(Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы)

 

Медыяцэнтр «Зорка» (вул. Ленінская, 55)

10.00-18.00

Выстаўка, прысвечаная 90-годдзю Уладзiмiра Караткевiча

 

Медыяцэнтр «Зорка» (вул. Ленінская, 55)

10.00-

18.00

Фотавыстаўка Беларускага тэлеграфнага агенцтва «Традыцыi суверэннай Беларусi»

 

Бялыніцкі раённы цэнтр культуры (вул. Савецкая, 20)

10.00-

18.00

Прэзентацыя творчых праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь: прэзентацыя краязнаўчых рэсурсаў «Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай. Магілёўшчына», выстаўка «Духоўныя скарбы зямлі беларускай», прысвечаная заключнаму этапу Года малой радзімы;

экспазіцыя Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры»

 

Бялыніцкі раённы цэнтр культуры (вул. Савецкая, 20)

10.00- 19.00

Спартыўнае свята, адкрытыя спаборніцтвы па розных відах спорту

Стадыён парку «Ліпавы гай»

10.00-20.00

Гала-канцэрт рэгіянальнага конкурсу выканаўцаў маладзёжнай і патрыятычнай песні, прысвечанага памяці Героя Савецкага Саюза Л. Лорчанкі.

Грамадзянска-патрыятычны праект «Мы — нашчадкі Перамогі» — выступленне ансамбля пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, Роты Ганаровай варты, паказальныя выступленні службы кінолагаў.

Цырымонія ўзнагароджання заключнага этапа конкурсу творчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае».

Свята моладзі і юных беларусаў «Ветразі натхнення»:

творчы праект «Спяваем разам на роднай мове»;

літаратурна-музычныя кампазіцыі на аснове твораў пісьменнікаў і паэтаў Беларусі пра Вялікую Айчынную вайну творчых калектываў устаноў дадатковай адукацыі і ўстаноў прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці

 

Канцэртная пляцоўка парку «Ліпавы гай» (вул. Савецкая)

10.30

Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Бялыніцкай іконе Божай Маці (ікона Багародзіцы, якая шануецца праваслаўнымі, католікамі і ўніятамі ўсходняй часткі Беларусі)

11.00

Урачыстае адкрыццё Бялыніцкага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі

12.00-14.00

УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXVІІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята.

Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі

Галоўная сцэна (вул. Савецкая)

14.15

Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVІІ Дню беларускага пісьменства

 

Вул. Савецкая, 13 А

14.00-16.00

Музычна-тэатралізаваная дзея «Старонцы роднай пакланюся».

Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана»

(Міністэрства інфармацыі, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»)

 

Галоўная сцэна (вул. Савецкая)

14.30-

18.00 

 

Творчы праект — промаінаакцыя «Кіно маёй краіны» з дэманстрацыяй мастацкіх фільмаў, мультфільмаў на беларускай мове:

паказ анімацыйных фільмаў, прысвечаных беларускім дзеячам культуры (Ф. Скарына, М. Багдановіч і інш.);

монаспектакль заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Мікалая Сцешыца «Сiняя-сiняя», прысвечаны 90-годдзю У. Караткевіча

Медыяцэнтр «Зорка» (вул. Ленінская, 55)

15.30

Ускладанне кветак да Вечнага агню на «Алеі герояў»

15.40

 

Закладка алеі гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства

Тэрыторыя парку «Ліпавы гай»

15.50

 

Адкрыццё галаканцэрта рэгіянальнага конкурсу выканаўцаў маладзёжнай і патрыятычнай песні, прысвечанага памяці Героя Савецкага Саюза Л. Лорчанкi

Канцэртная пляцоўка парка «Ліпавы гай» (вул. Савецкая)

19.00-21.00

Закрыццё XXVІІ Дня беларускага пісьменства.

Феерверк. Салют

Галоўная сцэна (вул. Савецкая)

     

 

Поделиться с друзьями
397 просмотров