Малой родиной это зовется

Малая радзіма ў фарбах і словах

Хутка каляндар закрые 2020 год – Год малой радзімы. Для творчых асоб – членаў народнага паэтычнага аб’яднання “Світанак” Год малой радзімы стаў імпульсам для стварэння вершаў патрыятычнай тэматыкі. Радзіма паўстае ў іх творах рознай – ад маленькай вёсачкі і буслоў да васільковай белай Русі з яе азёрамі  і гарадамі, з яе асветнікамі і героямі, якія пайшлі ў бессмяротнасць. Нашы мясцовыя паэты заклікаюць угледзіцца ў краявіды роднай зямлі, далучыцца да яе традыцый, да ўшанавання памяці продкаў і працавітых сваіх землякоў.

І гэта вельмі значна – сеяць у сэрцах зерне патрыятызму, любові да радзімы – вялікай і малой. Гэта тое, што нас яднае. Слова можа і павінна мець стваральны характар. Тут да месца прывесці думкі В. Фёдарава:

Всё испытав, мы знаем сами,
Что в дни психических атак
Сердца, не занятые нами,
Не мешкая, займёт наш враг.

Праз вершы чытачы могуць зазірнуць у душу паэта, раскрыць яго ўнутраны свет, знайсці цікавага субяседніка, акрыліцца новымі пачуццямі.

Напісанне вершаў мае важнае значэнне і для саміх аўтараў. Я поўнасцю падзяляю думку М. Гумілёва аб тым, што людзей “пора лечить написанием стихов”. Паэзія сапраўды развівае пачуцці чалавека, прымушае яго ўважліва ўглядацца ў навакольны свет, шукаць сродкі выразнасці для стварэння паэтычных вобразаў. Чалавек становіцца разумней і дабрэй, развівае свой паэтычны дар, імкнецца да ўдасканалення майстэрства вершаскладання – вывучае яго законы і правілы, сродкі літаратурна-мастацкай мовы, без якіх не можа быць сапраўднай паэзіі.

Члены аб’яднання “Світанак” працуюць над удасканаленнем свайго майстэрства праз самаадукацыю, творчыя дыялогі і сустрэчы, абмеркаванні твораў, конкурсы.

Пазнаёміцца з творчасцю нашых мясцовых паэтаў дае магчымасць раённая газета “Чырвоны сцяг”.

Рэгулярна адбываецца выпуск выдавецкай прадукцыі – буклеты, брашуры, якія  выпускаюцца па выніках конкурсаў, па творчасці асобных аўтараў, або гэта калектыўныя зборнікі. Найбольш цікавыя з выдадзеных у 2020 годзе – брашуры-альбомы “Зліваюцца славянскія вытокі”, “Малая радзіма ў кожнага ёсць”, “З любоўю да роднай зямлі”.

Падрыхтавана для выдання кніга Валянціны Марчанка “Пишу холсты природы красноречьем”. Гэта кніга вершаў аб прыродзе, яна прысвечана ўсім порам года і можа задаволіць любога чытача – ад маленькага да дарослага. Выданне кнігі адкладаецца з-за недахопу фінансавых сродкаў.

Ва ўмовах пандэміі шукаюцца новыя сродкі і магчымасці сустрэчы паэтаў з чытачамі. Хутка карыстальнікі сацыяльнай сеткі “Аднакласнікі” змогуць убачыць відэаролік “Малая радзіма ў фарбах і словах”. Відэаролік спалучае ў сабе відэарад – ілюстрацыі карцін і аўдыарад – вершы ў выкананні аўтара. Аўтарам і карцін, і вершаў з’яўляецца кіраўнік аб’яднання “Світанак” Валянціна Марчанка.

Хочацца пажадаць мясцовым паэтам Краснапольшчыны працягнення актыўнага творчага жыцця, раскрыцця таямніц літаратурна-мастацкай мовы, слова і ўсё больш новых чытачоў і прыхільнікаў іх творчасці.

Валянціна Аляксандрава.

Начало наших родин...

Да, почти все стихи, озвученные во время этой встречи, были о них – о маленьких родинах. «Что за встреча?» – спросите вы. Встреча творческих людей, любителей поэтического слова.Она состоялась в РЦК г.п. Краснополье в один из октябрьских дней.

Осень – пора раздумий, особого погружения в себя, в свои чувства… Вы слышите её – эту музыку осени? Слышите?.. Да вот же она… Её лёгкие звуки – то замирающие вдали, то тающие в небе – легко увлекают за собой, и ты чувствуешь себя освобождённым от всех тягот бытия. А то вдруг эти звуки с тихим шёпотом стекают к вашим ногам…

Ах, это не музыка, а просто шуршат листья – бегут за вами, путаются на каждом шагу, стараются схватить за ноги, чтобы удержать и удивляются: «Куда вы так спешите? Остановитесь. Оглянитесь…»

… Да. Сколько же вокруг нас поэзии и красоты! Ну и как же тут остаться равнодушным? Вот и откликается сердце человечье, просится душа открыться, а мысли – ими поделиться.

Как ничто, чувства умеет выражать поэзия. Причём поэзия – это территория для бесконечных путешествий.

…Темами своего творчества, поэтическими находками и делились поэты-любители в Краснопольском РЦК, открывали друг другу ценители и мастера слова свои маленькие родины.

Краснопольщину, уголок Красногорщины, Кричевщину с любовью представляла поэзия Владимира Константинова, Валентины Марченко, Галины Коваленко, Вячеслава Яковенко.

Свои глубины чувств к большой и малой родине раскрыл перед краснопольской аудиторией и единомышленниками любитель поэзии из г. Кричева Вячеслав Николаевич Яковенко.

«Святая маці-Беларусь», «Вітаю спадчыну бацькоў», «Мать-Беларусь», «Бацькоўская хата», «Пахне восень дымам» – эти и многие другие его стихи полны лирики и неповторимых оттенков любви к своей земле. Они мелодичны и красивы – недаром некоторые из них уже положены на музыку, а одно из стихотворений, ставшее песней, открывает международный фестиваль в Бобруйске «Венок дружбы».

Тема Родины – вечная. К ней вновь и вновь обращаются поэты. И предстаёт она в их творчестве самой разной: у Вячеслава Яковенко – от «звона ольховых серёжек», «стука крынок за крыльцом», «гаючай вады ў студні», «буслянкі на ліпе» до «краіны белай чысціні», «маці-Беларусі».

Многие из прозвучавших во время встречи его стихов возвращали к своим корням – «бялюткім ручнікам матулі», «паху сырадою з гладыша», «старадаўнім песням ад маці»…

Вот как вспоминает он уголок своего детства:

…Вада гаючая у студні,
Зялёны сад, гудзенне пчол,
Дымок ляціць у неба з лазні,
Абрусам белым крыты стол.
А печ нясе духмяны водар –
Кіпіць крупеня ў чыгунку…
І мне дзяцінства выпаў гонар –
Паліць лампадку на кутку…   (В. Яковенко)

Большое место малая родина занимает и в творчестве руководителя объединения “Світанак” Валентины Марченко, и членов объединения – Галины Коваленко, Галины Евсеенко, Дениса Кустова, Сергея Сыранкова.

Их стихи, наполненные теплотой и светлым чувством, – это эстетичное средство формирования любви к своей земле, патриотизма – ненавязчивого и негромкого, но настоящего, выращенного из души.

Валентина Марченко.

 Галіна КАВАЛЕНКА
Буслы
 
Вясна прыйшла на пушчы і палі,
І ўсё наўкол пафарбавала ў краскі.
І прыляцелі зноў да нас буслы,
У родны край, у кут чароўнай казкі.
Да родных гнёздаў, да сябе дамоў
Вярнулісь птахі – ах, якое шчасце,
Пакінуў сотні вёрстаў пад крылом!
І ім, як нам, свая зямля – прычасце.
Яны прынеслі нам сваё цяпло,
Іх клёкат зноў вітае спазаранку.
Тых белых птахаў чыстае святло
Спакой прыносіць, быццам калыханка.
Буслы, ляціце у блакіт нябёс,
Ад крылаў белых свет здаецца раем.
Куды б далёка не закінуў лёс, –
А прыгажэй сваёй зямлі не знаем.
 
Валянціна МАРЧАНКА
Я маленькай радзіме малюся
 
Разумею, камусьці не любы
Свет мой ціхі, бярозавы край.
Я захоўваю ў вершах ад згубы
Гэты дзіўны душы маёй рай.
Я малюю яго і малюю,
Закаханая шчырай душой.
Вам, нашчадкі, я край свой дарую –
З прыгажосцю і ціхай журбой.
Да грудзей прытуліць я гатова
І дыханнем сваім саграваць
Гэты кут. І ласкавае слова,
Як малітву, штодзённа шаптаць.
Я маленькай радзіме малюся,
Прызнаюся у шчырай любві,
Прад табой у паклоне хілюся,
Родны край, дзе пяюць салаўі.
 
Над домом согнулась груша
 
Над домом согнулась груша,
Как мать над младенцем.
Душа не устала слушать
И прятать любовь в сердце.
Когда-то свой дом оставив,
Взмахнула крылами…
А в доме закрылись ставни,
И песнь не слышна мамы.
Я где-то совсем отдельно
Жила и любила,
Признаться, порой бесцельно,
За что меня жизнь била.
А дом возвращает память
Далёкого детства…
В окошко стучится заметь –
Знать, некуда ей деться.
Тут печка томится жаром,
И пахнет хлебами,
Картошка исходит паром,
И песню поёт мама…
Над домом согнулась груша,
Как мать над младенцем,
Душа не устала слушать
И прятать любовь в сердце.
 
Предок
 
И в каком ты столетии жил?
Пешим, конным ли воином был?
Сквозь какие ты брани и сечи
Шёл в те прошлые тысячелетья.
Может ты без булата, пращи
Плуг тяжёлый по полю тащил
И бросал семена в эту землю,
Едва вытащив ногу из стремя.
И с землёю сливался твой пот,
И столетьям потерян тот счёт.
Племена моих предков чудесных,
Слышу отзвуки ваших я песен.
Слышу шёпот и ваших молитв,
Что с водою криничною слит…
Как же много во мне моих предков,
Умирающих в битвах не редких.
Как же много во мне вас живых,
Не сломившихся, будто стальных.
Наше отчее, Родина наша –
Глубочайшая памяти чаша!
 
Сергей СЫРАНКОВ
Осенняя листва
 
Как нити летят паутинки,
Цепляясь за гроздья рябин.
А пред глазами картинки
Живые полотна картин.
И здесь не нужны нам мольберты,
Здесь осень рисует без них.
И листья летят, как конверты,
До адресатов своих.
Листву собираем в букеты,
Любуемся их красотой.
И песня листвы не допета,
Идущей осенней порой.
Иду по листве по шуршащей,
Листок мне упал на ладонь,
Резной и такой настоящий, –
Мне жаль, но летит он в огонь.
Их люди сжигают нещадно,
И стелется дым полотном.
Они же, как будто бы рады,
И нас одаряют теплом.
Поделиться с друзьями
276 просмотров