Прыгарну я да сэрца Радзiму

Шэсця, ланцугі салідарнасці, «мірныя» мітынгі і акцыі пратэсту…
Гэтыя з’явы становяцца ўжо традыцыяй нашага хісткага часу.

Безумоўна, у кожнага чалавека можа быць свой погляд, свае меркаванні, і кожны мае права выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Дык чаму гэта не рабіць законна і культурна?

10 снежня, у Дзень правоў чалавека, на творчым пасяджэнні “Прыгарну я да сэрца Радзіму” члены народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” (кіраўнік В.А. Марчанка) Краснапольскага РЦК прызнаваліся ў любові да Радзімы і дзяліліся сваімі думкамі аб сучаснай сітуацыі ў краіне праз уласную паэтычную творчасць. На мерапрыемства былі запрошаны работнікі РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”.

На пасяджэнні гучалі вершы членаў аб’яднання “Світанак” В. Марчанка, Д. Кустава, Г. Каваленка, С. Сазонавай, С. Сыранкова.

Аматараў паэтычнага слова Краснапольшчыны аб’ядноўвае вера ў непахіснасць Беларусі – краіны, якая гартавалася стагоддзямі, і якая мае багацейшую культурна-гістарычную, прыродную спадчыну. Аб’ядноўвае паэтаў-аматараў і вера ў тое, што праз слова можна дасягнуць узаемаразумення, устанавіць сувязі паміж людзьмі, і таму дзеляцца яны сваімі вершамі і з вамі, дарагія чытачы.

Чытайце. І няхай вашы сэрцы поўняцца прыгажосцю, гонарам і любоўю да роднай краіны, а ў свядомасці выспявае адказнасць за яе лёс і будучыню. Прыгарніце да сэрца Радзіму!

РОДИНЕ
Без тебя я боюсь потеряться,
Заблудиться, исчезнуть, пропасть,
Безголосой, безликой остаться
Без тебя, моя Родина-мать.
За тебя я молюсь, я в ответе
За тебя, негасимый мой свет.
Не хочу, чтоб кричали в инете
Заголовки: «Страны такой нет!»
Снова ящик Пандоры открыли?
Грешных яблок вкусили в раю?
В доме предков детей приютили,
Убивающих землю свою.
Мы – наследники, сёстры и братья,
Нам ли землю делить и крошить?
Хватит! Ради грядущего хватит
Лестью злой и предательством жить!
С диким рвеньем бежим от свободы,
И к прыжку приготовился век.
…Я хочу своей Родине оды
Петь сегодня, и завтра, вовек.
Без тебя я боюсь потеряться,
Заблудиться, исчезнуть, пропасть,
Безголосой, безликой остаться
Без тебя, моя Родина-мать.

В. Марчанка.

Поделиться с друзьями
384 просмотров