Не баяўся пачынаць з нуля

Якая багатая на таленты краснапольская зямля. Мы па праву ганарымся імёнамі нашых славутых землякоў, якія ў розныя часы і эпохі нарадзіліся, жылі, стваралі і дабіліся поспеху ў самых розных сферах, сталі вядомымі далёка за межамі роднага краю і тым самым праславілі сваю малую радзіму.

8 лютага 2021 года – 80 год з дня нараджэння Мякіннікава Васіля Ягоравіча, ураджэнца Краснапольскага раёна, першага начальніка рудніка Салігорскага калійнага завода, поўнага кавалера знака “Шахцёрская слава”, першага Заслужанага шахцёра Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся Васіль Ягоравіч у в. Забор’е Краснапольскага раёна.

Скончыў у 1962 г. Кемераўскі горны інстытут па спецыяльнасці “інжынер-распрацоўшчык”, а таксама Казахскі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці “арганізатар прамысловай вытворчасці”.

Горны
майстар, начальнік горна-капітальнага ўчастка, намеснік галоўнага інжынера
рудніка РУ-3, галоўны гарняк, а затым начальнік рудніка РУ-4, дырэктар РУ-1,
дырэктар дырэкцыі руднікоў якія будаваліся на той час.

Доўгі працоўны шлях яго пачаўся каля паўвека назад на вугальнай шахце ў Кемерава (Кузбас), а завяршыўся на Салігорскай зямлі.

Яго імя назаўсёды ўпісана ў гісторыю развіцця беларускай калійнай галіны, а ў гісторыі 4-га Салігорскага калійнага завода (цяпер РУ-4) ён назаўжды застанецца першым начальнікам рудніка.

У дырэкцыю 4 калійнага камбіната Мякіннікаў прыйшоў у 1975 годзе.

Першы кіраўнік рудніка РУ-4 В.Е.Мякіннікаў (на здымку злева)

У гады кіравання рудніком В.Я. Мякіннікавым адбыліся першыя значныя для будучага гіганта калійнай прамысловасці падзеі: будаўніцтва аб’ектаў 4 СК3, у тым ліку рудніка, праходка першых метраў гарызантальных выпрацовак, выдача на-гара першай бодні калійнай руды і гэтак далей.

Яго мэтанакіраванасць, арганізаванасць, працаздольнасць усялялі ўпэўненасць у велізарны калектыў рудніка, разам з якім першы кіраўнік ствараў гісторыю будучага вытворчага гіганта.

Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Ткачова.
Здымкі з сайту kali.by.

Поделиться с друзьями
542 просмотров