Беларусь – наша маці, і яна ў нас адна

“Беларусь – наша маці, і яна ў нас адна” – на такую тэму 25 сакавіка адбылася паэтычная тэматычная сустрэча ў аддзяленні пажылых людзей Краснапольскага РЦСАН з кіраўніком народнага паэтычнага аматарскага аб’яднання “Світанак” Краснапольскага РЦК В.А. Марчанка.

Наведвальнікі аддзялення мелі магчымасць сагрэць свае сэрцы дакрананнем праз мастацкае слова краснапольскай паэткі да самага каштоўнага ў жыцці – да маленькай радзімы, дарагіх мясцін, да прыгожай і любімай Беларусі.  Іх краналі пачуццёвыя радкі вершаў паэткі-зямлячкі, такія блізкія і зразумелыя кожнаму:

Цветут луга и пахнут свежим сеном,
Склонились ивы тихо над рекой…
А утро будит звон доёнки с пеной,
И пахнет утро тёплым молоком.

Такія радкі выклікалі ўспаміны, будзілі дарагія і светлыя пачуцці ў душы. І прысутныя іх не стрымлівалі, уступалі ў размову, якая доўжылася і па заканчэнні мерапрыемства за кубачкам гарбаты.

Любоў да вялікай Радзімы, як вядома, пачынаецца з любові да маленькага куточка, да роднай хаты, вуліцы, сям’і. Удзельнікі сустрэчы выказалі поўную згоду з гэтым. А яшчэ яны выказалі разуменне асэнсаванай адказнасці дарослых за выхаванне падрастаючага пакалення, уласнай адказнасці таксама, бо ў кожнага з іх падрастаюць унукі, тыя, каму застанецца ў спадчыну родная зямля, родная краіна. Таму сёння трэба рабіць усё магчымае да яе захавання, трэба, гаворачы словамі паэткі, падставіць Радзіме плячо.

Не хачу тваёй бачыць бяды
І таму не лячу я ў вырай.
Я падстаўлю Радзіме плячо,
І ты будзеш, Радзіма, шчаслівай.

Шчыры водгук у прысутных знайшлі вершы, прысвечаныя Году народнага адзінства. Сярод іх – вершы “Тебя зовём с любовью Белой Русью”, “Беларусь – наша маці”, “”Мая Беларусь”, “Не трэба дзяліць”, “Люблю я Беларусь”, “Я Радзіме падстаўлю плячо”, “З душы радзіма пачынаецца” і інш. У іх – трывога за лёс краіны, заклік да яе захавання, вера ў адзінства беларускага народа.

Мы верым у сілу адзінства і праўды
І крочым мы разам плячо да пляча.
Народ беларускі свабоднай краіны
Высока трымае свой сцяг з кумача.

“Словы “Радзіма” і “родны” – аднаго кораня, яны роднасныя. Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына – самае вялікае і святое, што ёсць у чалавека. Як і само жыццё. Напаўняйце яго чыстымі думкамі, шчырымі пачуццямі і справамі. Памятайце, што вашы справы і словы павінны несці стваральны характар, заклікаць да дабрачынных спраў”, — выказала пажаданне Валянціна Аляксандраўна і падаравала загадчыцы аддзялення С. С. Картузовай брашураваны зборнік уласных вершаў.

В. Аляксандрава.
Фотаздымак прадастаўлены аддзяленнем пажылых людзей
Краснапольскага РЦСАН.

Поделиться с друзьями
255 просмотров