2 красавіка — Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі (+фота)

2 красавіка ў Краснапольскім РЦК адбылася міжнародная сустрэча-гасцёўня  з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў Краснапольшчыны, да якіх далучыліся з відэазваротамі, творчымі пасланнямі нашы сябры і суседзі з Краснагорскага і Гардзееўскага раёнаў Бранскай вобласці. Дыялог адбыўся нягледзячы на перашкоды з боку пандэміі каронавірусу і нямалай адлегласці. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – у нашых агульных намерах і імкненнях да сяброўства, супрацоўніцтва, узаемадапамогі.

Удзельнікаў свята вітаў старшыня Краснапольскага райвыканкама А.Л. Трушкін, прадстаўнікі мясцовай улады Краснагорскага і Гардзееўскага раёнаў. Песні, вершы на рускай і беларускай мовах, залівістыя гукі гармоніка – усё гэта сведчыла: нашаму брацкаму саюзу — быць!

Наталля Козік. Фота аўтара.

Поделиться с друзьями
529 просмотров