Веснавая сяўба пачалася на Краснапольшчыне!

Свята першай баразны правялі сёння на Краснапольшчыне. Яно сімвалізуе пачатак веснавых сельскагаспадарчых работ. Па традыцыі дзядоў і прадзедаў было так: гаспадыня на полі перахрышчвалася, утыкала ў зямлю галінкі вярбы – ад засухі і моцных ліўняў… А потым прыходзіў да баразны Каласок і кідаў першае зерне… Гэтага абраду трымаліся і удзельнікі сённяшняга свята першай баразны.

Удзел у ім прынялі старшыня райвыканкама А.Л. Трушкін, намеснік старшыні райвыканкамі А.І. Чаюкова.

А.Л. Трушкін разам з дырэктарам ААТ “Краснапольскі” С.Д. Ленкаўцом праклалі сімвалічную першую баразну. Аляксандар Леанідавіч выказаў надзею на добры ўраджай, пажадаў земляробам плённай працы.

Тэкст і здымкі Дзіны Манько.

Поделиться с друзьями
1 408 просмотров