Сяброўства не раздзелена мяжой

“Сяброўства не раздзелена мяжой” – на такую тэму ў Краснапольскім РЦК 2 красавіка ладзілася міжнародная сустрэча-гасцёўня, прысвечаная Дню яднання народаў Расіі і Беларусі.
Раздзяліць радасць, уславіць свой край, паказаць лепшыя культурныя здабыткі, адчуць сяброўскія сувязі і значнасць яднання народаў – такую мэту мела мерапрыемства, якое было арганізавана народным аматарскім паэтычным аб’яднаннем “Світанак” (кіраўнік В.А. Марчанка) Краснапольскага РЦК.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Краснапольскага райвыканкама А.Л. Трушкін, намеснік старшыні А.І. Чаюкова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама С.А. Сазонава, старшыня маладзёжнага парламента пры Краснапольскім раённым Савеце дэпутатаў П.У. Выганны.

А.Л. Трушкін з цеплынёй адгукнуўся аб прыкладзе сяброўства, калі 15 рэспублік былі аб’яднаны ў адзін Саюз – СССР, дзе розныя народы адчувалі духоўную роднасць і братэрства, разам і паспяхова прайшлі выпрабаванні часу.

“Будаўніцтва саюзнай дзяржавы двух краін – Беларусі і Расіі – накіравана на эфектыўнае супрацоўніцтва, на адкрыццё новых перспектыў таргова-эканамічных сувязяў, на ўзаемадзеянне ў сферы культуры, адукацыі, спорце”, – адзначыў Аляксандр Леанідавіч. А звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, у тым ліку з Краснагорскага і Гардзееўскага раёнаў, якія прынялі ўдзел дыстанцыйна, ён дадаў: “Я ўпэўнены, што і далей мы застанемся вернымі нашаму сяброўству і добрасуседскім адносінам. У адзінстве – наша сіла”.

П.У. Выганны ацаніў значэнне Дня яднання народаў Расіі і Беларусі як сімвала праверанага часам сяброўства, узаемнай падтрымкі і братэрства і падкрэсліў, што гэтыя “скрэпы” трэба перадаць наступным пакаленням нашых краін.

Гасцёўня прадаставіла магчымасць сустрэцца ўдзельнікам як з Краснапольскага раёна, так і бліжніх суседзяў з замежжа – Краснагорскага і Гардзееўскага раёнаў Бранскай вобласці, абмяняцца думкамі і творчасцю.

Праз дасланыя відэафрагменты ў ёй прынялі ўдзел глава Краснагорскага раёна Бранскай вобласці С.І. Сцепанідзенка, дырэктар муніцыпальнай бюджэтнай установы культуры “Краснагорская міжпасяленчая цэнтральная раённая бібліятэка” Г.М. Ставінава.

У сваіх зваротах выступаючыя падкрэслілі вялікае мноства агульных інтарэсаў памежных краін і тое, што палітыка добрасуседства дазваляе аб’ядноўваць намаганні краін для вырашэння шэрагу важных праблем – у сферы аховы здароўя, бяспекі, эканомікі, навукі, выключае войны, супрацьстаянне і канфлікты.

Творцы суседніх памежных раёнаў дзяліліся ў гасцёўні сваімі культурнымі здабыткамі. У гасцёўні прынялі ўдзел салісты, творчыя калектывы Краснапольскага РЦК, носьбіты фальклорнай спадчыны раёна. Сярод іх – А. Дарафееў, А. Трафімава, Ю. Падалякін, народны ансамбль народнай песні РЦК “Шчадрэц”, носьбіт музычнага фальклору В. Саранкоў.

Усім вядома, што слова мае вялікае ўздзеянне на чалавека, а паэтычнае пранікае ў сэрцы людзей і кранае самыя адчувальныя струны. Таму значнае месца ў гасцёўні было адведзена паэтычным радкам. Творчасць сваіх паэтаў-землякоў прадставілі работнікі Тварышынскай, Унашаўскай і Центральнай бібліятэкі Гардзееўскага раёна, а таксама МБУК “Краснагорскай МЦРБ” Бранскай вобласці.

Са сваімі творамі выступілі члены аб’яднання “Світанак” Краснапольскага РЦК. Да свята яны падрыхтавалі выставу выдавецкай прадукцыі ўласнай паэтычнай творчасці і багатую слайд-прэзентацыю.

Зразумела, мастацкія творы – песні і вершы – адпавядалі тэматыцы Дня яднання народаў, сяброўства краін, прыгажосці роднай зямлі, раскрывалі старонкі яе гісторыі і культуры. Яны абуджалі патрыятычныя пачуцці, напаўнялі святлом і пэўным зместам паняцці «Айчына, Радзіма, Бацькаўшчына».

В Краснополье есть русские люди,
Белорусы есть в Красной горе.
Пусть во веки веков так и будет,
Петухи пусть поют на заре.

Гэтыя радкі С. Сыранкова нагадалі, што ў памежных раёнах можна адшукаць нямала суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой. 

Напрыклад, у памежнай вёсцы Горы Краснапольскага раёна на сённяшні дзень налічваецца больш за 20 сямей змешаных шлюбаў.

Сваімі ўражаннямі дзялілася В.А. Марчанка, кіраўнік паэтычнага аб’яднання “Світанак”, метадыст РЦК, якая знайшла на Краснапольшчыне сваю другую радзіму, у свой час пераехаўшы сюды з Краснагорскага раёна Бранскай вобласці.

“Так пабудаваны чалавек: дзе б ён ні жыў, як бы добра яму там ні было, але ён заўсёды захоўвае ў сэрцы і памяці тыя мясціны, дзе ён нарадзіўся, дзе рос”, – падзялілася яна і прысвяціла сваёй расійскай малой радзіме вершы “Я не знаю дороже земли” і “Навекі маё сэрца засталося…”.

Навекі маё сэрца засталося
Сярод бяроз расійскіх, туманоў…
Мне жыць у Беларусі давялося,
Ды ў думках я ў Расіі зноў і зноў.

І разам з тым, прызналася, што ў Беларусі, на краснапольскай зямлі, яна адчувае сябе вельмі добра, лічыць тут сябе дома: “На зямлі, што мяжуе з Расіяй, я знаходжу ўсё для душы. Я размаўляю і пішу на беларускай мове, люблю і ведаю беларускі фальклор, тут я маю любімую работу, усе ўмовы для самарэалізацыі і творчасці і ад усёй душы ўслаўляю, успяваю сваю другую радзіму. Канешне, я не губляю сувязі з маёй гістарычнай радзімай, дзе пахаваны мае продкі, бацькі, дзе жывуць браты і сёстры, дзе знаходжу я шмат сяброў і аднадумцаў-калег”.

Сапраўды, ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” ладзіць узаемадзеянне культурных устаноў памежных раёнаў, дзякуючы чаму не губляюцца сувязі з расійскай зямлёй, падтрымліваюцца прафесійныя зносіны з калегамі і творцамі, якія абменьваюцца ідэямі, вопытам работы, творчымі дасягненнямі, ладзяць агульныя мерапрыемствы.

Нават у час пандэміі гэта ўзаемадзеянне не спынілася, толькі набыло новыя формы – дыстанцыйныя: у мінулым годзе быў рэалізаваны праект “Мост сяброўства” і міжнародны конкурс літаратурнай творчасці “Зліваюцца славянскія вытокі”, у гэтым годзе адбыўся міжнародны літаратурны конкурс “Мы на матчынай мове жывём” і міжнародная творчая гасцёўня “Не адракуся спадчыны сваёй”, прымеркаваныя да міжнароднага Дня роднай мовы. 

У нас адно жаданне: жыць у згодзе,
Мы помнім пра адзінства каранёў.
Няхай гады прыходзяць і ўходзяць,
Мы будзем сустракацца зноў і зноў.

Гэтыя радкі, як і назва гасцёўні – “Сяброўства не раздзелена мяжой”, поўнасцю фармулююць яе мэту, выказваюць думкі, дзеля якіх і ладзілася мерапрыемства на Краснапольшчыне да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі. Будзем разам!

Валянціна Аляксандрава.
Фота Наталлі КОЗІК.

Валентина Марченко
Дню единения народов России и Беларуси

Живём по-братски

Апрель. Несут на крыльях гуси
Привет озёрной Беларуси.
И гомон дружный в неба сини
Я слышу здесь, живя в России.

Мы пашем землю, смотрим в небо,
Мы делим всё – до крошки хлеба –
И мы не знаем, где граница:
И там, и тут – родные лица.

Живём, как деды завещали,
Что вместе землю защищали,
Плечом к плечу бесстрашно встали,
Да это братство – крепче стали!

И что нам вызовы и время?!
Мы нашей дружбе свято верим,
Единою народной волей
Союз непобедимый строим.

Единение

Не знаю, что делить мы можем.
День единенья – важный знак.
Друг другу, коль беда, поможем,
Друг другу – брат мы, а не враг.

Границу лишь условно знаем:
Цветут жарки, да рожь шумит,
И без проблем пересекаем,
Наш дом всегда друзьям открыт.

Пускай ломают президенты
Своих амбиций твёрдый лёд.
Но есть ценнее дивиденты –
Что ценит братство сам народ.

Валянціна Пранкевіч
(г. Чачэрск Гомельскай вобласці)

Прывітальная

Ад чачэрскай зямлі прывітанне прыміце,
У сардэчнай любві і ў раскошы жывіце,
Хай братэрскі народ з году ў год працвітае,
Сустракае гасцей і за стол запрашае.

Каб на гэтым стале чым было частаваці,
Каб памножыўся скарб на палетках і ў хаце.
І расійскі мужык з беларускім яднаўся,
Краснагорскі хлапец з чачаранкай кахаўся.

Мы ж – браты па крыві, і па духу такія,
Ваша радасць і боль нам зусім не чужыя.
Песню, хлеб і слязу мы падзелім надвое,
Бо адзіны наш лёс і распяцце святое.

Дык давайце штогод, як было і даселе,
Разам зерне збіраць, разам ладзіць вяселле.
Шчыры поціск рукі наш саюз замацуе:
Хай жыве Беларусь! Хай Расія пануе!

Петр Хандожко
(уроженец Красной Горы. Ныне живёт в г. Добруш РБ)

Родина

Мне повезло. Предосенней порою,
Солнечным, бархатным днём
Снова я встретился с Красной Горою,
Будто очнулся в былом.

Здесь всё родное, родное до боли:
Кручи над Беседь-рекой,
Старые улицы, старая школа…
Вот и пропал мой покой.

Отчий мой дом, согревавший вначале,
Бывший уютным, родным,
Встретил меня непонятным молчаньем,
Став вдруг холодным, чужим.

Реже, всё реже встречаюсь с роднёю,
Вот и томит меня грусть…
Не обижайтесь, что стала родною
Мне, кроме вас, Беларусь.

Поделиться с друзьями
885 просмотров