Творчая гасцёўня “Скарбы зямлі Беларусі” адбудзецца ў Краснапольскім РЦК

“Скарбы зямлі Беларусі” – на такую тэму 2 верасня ў 10.00 у Краснапольскім РЦК адбудзецца творчая гасцёўня, прысвечаная Дню беларускага пісьменства.

Арганізатар мерапрыемства народнае аматарскае паэтычнае аб’яднанне “Світанак” (кіраўнік Валянціна Марчанка) Краснапольскага РЦК ставіць мэтай аддаць даніну павагі тым, хто стаяў у вытокаў беларускага пісьменства, хто шмат зрабіў дзеля беларускай літаратуры, роднага слова і традыцыйнай беларускай культуры; папулярызаваць лепшыя каштоўнасці традыцый нацыянальнай культуры, слова, духоўнасці і адзінства беларускага народа.

Калі мы далучаемся да святыняў свайго народа, яго культурных каштоўнасцяў, да вытокаў народнай мудрасці, мы садзейнічаем яднанню людзей, іх духоўнаму ўзбагачэнню, умацаванню сувязі пакаленняў.

Таму праграма святочнай гасцёўні будзе складацца з некалькіх модуляў:

  • гэта гістарычны модуль “Напісанае застаецца”, прысвечаны тым, хто ўнёс вялікі ўклад у развіццё беларускага пісьменства;
  • гэта краязнаўчы модуль “Краснапольшчына літаратурная”, які знаёміць з асобамі-землякамі, якія ўнеслі ўклад у развіццё літаратуры, пячатнага слова, публіцыстыкі;
  • гэта творчы паэтычны модуль “Яднаюць мова нас і Беларусь” – сустрэча з творчымі асобамі малой радзімы, сучаснымі паэтамі-аматарамі Краснапольшчыны;
  • гэта модуль традыцыйнай культуры “Народная культура – крыніца духоўнасці”, дзе лепшыя творы народнай творчасці прадставяць калектывы  ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” і носьбіты фальклору.

А яшчэ гасцей свята будуць чакаць багатыя слайд-прэзентацыя і выстаўкі: літаратуры – мастацкай і краязнаўчай, народных рамёстваў і ДПМ.

У гасцёўні будуць падведзены і вынікі папярэдне праведзенай конкурснай краязнаўчай дыктоўкі “Нам засталася спадчына”.

Мы рады вітаць вас, сябры, у святочнай гасцёўні і віншуем са святам Дня беларускага пісьменства!

Валянціна Марчанка.

Поделиться с друзьями
81 просмотров