III рэгіянальныя краязнаўчыя чытанні “Мой край: вядомы, невядомы” адбудуцца на Краснапольшчыне 16 верасня

Краязнаўчыя чытанні – добры сродак абуджэння цікаўнасці да краязнаўства і адначасова – абмен вопытам у вобласці краязнаўства, папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны свайго рэгіёна.

III рэгіянальныя краязнаўчыя чытанні, якія ладзяцца ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”, у гэтым годзе прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

І невыпадкова! Краязнаўчая дзейнасць і яе вынікі фарміруюць і развіваюць грамадзянскую свядомасць, актывізуюць жыццёвую пазіцыю, пачуццё гонару за сваю Айчыну, за малую радзіму, пачуццё адзінства і далучанасці да мінулага і сучаснасці сваёй краіны.

Краязнаўчыя чытанні адбудуцца 16 верасня ў 10 гадзін у Краснапольскім РЦК.

Арганізатары мерапрыемства, вельмі значнага для Краснапольшчыны, спадзяюцца, што рады ўдзельнікаў папоўняцца новымі аматарамі-краязнаўцамі, якія адкрыюць новыя ці малавядомыя старонкі гісторыі сваёй малой радзімы, прадэманструюць сваю любоў да яе. Да ўдзелу запрашаюцца работнікі навучальных, клубных, бібліятэчных, музейных устаноў і асобныя аматары-краязнаўцы. Любая тэматыка краязнаўства, вопыт арганізацыі краязнаўчай работы будзе цікавы і запатрабаваны. Разам мы зробім праграму чытанняў змястоўнай і насычанай.

Даслаць заяўку на ўдзел у краязнаўчых чытаннях можна па адрасу kulturakrasn@tut.by да 10 верасня, або зрабіць гэта праз тэлефанаванне на імя арганізатара чытанняў метадыста РЦК Марчанка В. А. на нумар 71-676. У заяўцы дастаткова паведаміць прозвізшча ўдзельніка, месца работы, тэматыку выступлення.

Заяўкі на ўдзел ужо пачалі паступаць, спяшыце і вы, паважаныя чытачы, калегі, аматары-краязнаўцы!

Ужо вядома, што ўдзельнікамі чытанняў зноў стануць нашы памежныя суседзі з Расійскай Федэрацыі і іншых раёнаў ўсходняй часткі Магілёўшчыны, што ўзбагаціць нашы веды і вопыт у вобласці краязнаўства.

Акрамя чытанняў краязнаўчых работ удзельнікаў і прысутных чакае шмат іншых краязнаўчых форм: прэзентацыі, творчыя культурныя праграмы, выстаўкі літаратуры і народнай творчасці, экскурсіі, сустрэчы з цікавымі людзьмі і інш.

Валянціна Марчанка.

Поделиться с друзьями
139 просмотров