Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджана паэтычнае аб’яднанне “Світанак” Краснапольскага РЦК

“Свiтанак” – духоўнасць i талент

Момант урачыстага ўзнагароджання: Н.Л. Пушнова і В.А. Марчанка.

На струнах сэрца хто сыграе скерца,
Высокае абудзіць у мітусні,
Гатоў аддаць для нашых душ сталення
Ўсяго сябе? Яны! Святло зямлі!
Каб пылам бездухоўнасці занесці
Не здолелі вякі народа лёс,
Каб свет наш быў напоўнены любоўю,
Пачуцці ўзляталі да нябёс, –
Стварыў Усявышні дзіўныя натуры,
Яны, як Данка, асвятляюць шлях,
Адданыя РАБОТНІКІ КУЛЬТУРЫ!
Прафесія іх будзе жыць у вяках!

Ганаровай граматай упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама да Дня работнікаў культуры за поспехі ў эстэтычным і духоўным выхаванні насельніцтва ўзнагароджана народнае аматарскае паэтычнае аб’яднанне “Світанак” (кіраўнік В.А. Марчанка) Краснапольскага РЦК.

Аб’яднанню “Світанак”, створанаму на Краснапольшчыне ў 2017 годзе, рашэннем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе было прысвоена ганаровае найменне “народны”.

Сёння Беларусі і нашаму грамадству патрэбна духоўная падтрымка. Народнае аматарскае паэтычнае аб’яднанне “Світанак” – унікальная з’ява ў сацыяльна-культурным жыцці малой радзімы і краіны. Творчыя імпрэзы, якія ладзіць аб’яднанне, – літаратурныя гасцёўні, паэтычныя пляцоўкі, творчыя конкурсы, выстаўкі літаратуры, публікацыі – накіраваны на духоўна-патрыятычнае выхаванне, папулярызацыю беларускай мовы, развіццё творчасці, арганізацыю дасуга, на фарміраванне станоўчага іміджу культуры і раёна.

Народнае паэтычнае аб’яднанне “Світанак” прымае словы падзякі ад калег і кіраўніцтва ўстановы за шчодры ўнёсак у культуру раёна і дасылае свае віншаванні ў адрас калег. Са святам, работнікі культуры!

Валянціна МАРЧАНКА.
Фота з архіва рэдакцыі і з сайта mogilevnews.by

Поделиться с друзьями
188 просмотров