Назад в прошлое: как отмечали праздник 7 ноября на Краснопольщине 40, 30 и 20 лет назад

7 ноября наша страна будет отмечать 104-ю годовщину Октябрьской революции. А как проходили торжества по случаю праздника раньше — мы подняли наш архив и сделали небольшую подборку для вас.

1981 год (40 гадоў таму назад)
Вялікаму Кастрычніку — дастойную сустрэчу

РАДАСНЫ ВЫНІК
Напярэдадні свята Вялікага Кастрычніка на цагельным заводзе «Зялёны гай» камбіната будаўнічых матэрыялаў падведзены вынікі сацыялістычнага спаборніцтва за 10 месяцаў бягучага roда i ў гонар знамянальнай даты.
Калектыў паспяхова спраўляецца са cваімі абавязацельствамі. Так, напрыклад, за няпоўных дзесяць месяцаў тут выраблена 4050 тысяч штук цэглы-сырцу пры плане 3900 тысяч. Абласное ўпраўленне мясцовай прамысловасці прысудзіла камбінату будаўнічых матэрыялаў грашовую прэмію ў суме 1500 рублёў.
Пераможцамі выйшлі перадавыя рабочыя Вера Аляксандраўна Подава, Валянціна Іванаўна Тарэлкіна i слесар Іван Максімавіч Барысенка, якія выканалі свае гадавыя заданні на 110-115 працэнтаў.
Б. БЕЛЯНКОЎ, начальнік вытворчасці камбіната будаўнічых матэрыялаў.

Выдатнымі поспехамі сустракае свята Кастрычніка камсамолец Яўген Раманаў з сельнастэхнікі. За кароткi час пасля правядзення палявых работ ён разам са cваімі таварышамі паспелі ўжо адрамантаваць вялiкую колькасць сельскагаспадарчых машын i агрэгатаў.
Фота Я. ДУБРОЎСКАГА.

РАДОК У СВЯТОЧНЫ РАПАРТ
Паспяхова нясе працоўную вахту ў гонар Вялікага Кастрычніка калектыў хлебазавода. Тут датэрмінова выкананы план 11 месяцаў бягучага года па хлебабулачных вырабах.
Bысокі напал спаборніцтва ў змене №3, якой кipye майстар Вера Мікалаеўна Kiрэенка. Першынство ў ёй трымаюць пекар Надзея Кузьмінічна Мартыноўская i цестамес Валянціна Арцёмаўна Макуценка.
Падлічана, што да дня 64-й гадавіны Вялiкай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэва-люцыі калектыў гэтай змены выканае свае гадавое задание, а завод — у пачатку снеж-ня.
У. ХРОМЧАНКА, дырэктар хлебазавода.

1991 год (30 гадоў таму назад)
БЕЗ ЛОЗУНГАЎ І ТРАНСПАРАНТАЎ

БЕЗ ЛОЗУНГАЎ І ТРАНСПАРАНТАЎ
7 лістапада на гарадской плошчы з раніцы пачалі збірацца людзi. Ішлі яны сюды адзіночкамі па волі сумлення, а не як традыцыйна: калонамі з лозунгамі, транспарантамі, партрэтамі, пад чырванню флагоў. Прыехалі невялікія дэлегацыі з гаспадарак раёна. Не было на тварах святочнай радасці. Ды не да весялосці ў такі складаны i цяжкі час. Няма ў людзей упэўненасці ні ў сённяшнім, нi ў заўтрашнім дні.
У 11 гадзін ля помніка Леніну адбыўся мітынг, прысвечаны 74-й гадавіне Вялікaгa Кастрычніка. Перад яго пачаткам 6ылі ўскладзены кветкі да помніка У.І Леніну. Мітынг адкрыў старшыня раённага Савета народных дэпутатаў А.М. Iгнаценка.
Слова перад прысутнымі трымалі народны дэпутат раённага Савета А.I. Лазука i удзельннік Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны работнік культуры рэспублікі I. Ермаловіч.
Прамоўцы гаварылі аб вялікай праўдзе Кастрычніка, яго ідэях, рэаліях жыцця.
У гэты дзень для краснапальчан была прадстаўлена культурная праграма аматарамі самадзейнага мастацтва. Працавалі гандлёвыя рады.

2001 год (20 гадоў таму назад)

ПРЫСВЕЧАНЫ ДНЮ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ
Напярэдаднi свята Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў раённым Цэнтры культуры i вольнага часу адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны гэтай даце. Перад прадстаунікамі працоўных калектываў раёна з нагоды свята выступіла намеснік старшыні райвыканкама Т.Ф. Каваленка.
Удзельні мастацкай самадзейнасці раённага аддзела культуры падрыхтавалі змястоўную канцэртную праграму.
Ад райвыканкама, райсавета i грамадскасці да помніка У.І. Леніна былi ўскладзены кветкі.

Поделиться с друзьями
672 просмотров