У вашых сэрцах – да зямлі любоў

Цудоўная ты, Краснапольшчына,
Лясы і лугі тут шапочацца,
Крыніцы гамоняць, пяюць,
Тут слынныя людзі жывуць,
На таленты вельмі багатыя,
Пашаны і гонару вартыя!
Зямліцы адданы народ,
Не пусцім куток свой на звод!

На працягу стагоддзяў сельская гаспадарка была адным з асноўных заняткаў беларусаў і ў сённяшні час іграе значную ролю ў эканоміцы краіны.

Да віншаванняў працаўнікоў сельскай гаспадаркі далучаецца і народнае аматарскае паэтычнае аб’яднанне “Світанак” Краснапольскага РЦК. Мы ўдзячны ўсім працаўнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца наш раён. Ваша любоў да роднай зямлі выклікае глыбокую павагу.

Разам з усімі краснапальчанамі мы жадаем вам моцнага здароўя, новых поспехаў у працы. Няхай родная зямля, сагрэтая вашай працай і любоўю, адгукваецца высокімі ўраджаямі і росквітам.

У якасці падарунка прыміце вершаваныя радкі ад паэта-земляка, кіраўніка народнага паэтычнага аб’яднання “Світанак” Валянціны Марчанка і яго членаў. Гэтыя радкі прысвечаны менавіта вам, шаноўныя працаўнікі!

Імёны вашы на старонках

Імёны вашы на старонках
Газет раённых, абласных,
На святы славяць песняй звонкай
Вас, хлебаробаў дарагіх.
Вам праца – цуднае натхненне,
Жыццё віруе і кіпіць.
Свае пачуцці і памкненні
Зямлі гатовыя дарыць.
Зямліца корміць нас і поіць,
А вы – рупліўцы-спадары,
Чыя любоў усі раны гоіць,
Паклон вам нізкі да зямлі.

Добрай працай уся зямля трымаецца

Добрай працай уся зямля трымаецца,
На руках на стомленых ляжыць –
Як вяроўкі, вены ўздымаюцца,
Сэрца, нібы колакал, гудзіць.
Поле скібкамі яны варочаюць,
Наразаюць, быццам каравай,
Залатыя каласы вырошчваюць –
Слава вам, натруджаным рукам!
Ім зямля і поле адгукаюцца,
Уладарыць ім усе вякі!
Як жа мілагучна спалучаюцца
Словы: праца – хлеб – і землякі.

Бягуць барозны

Бягуць барозны – круг за кругам,
Кладзецца зерне ў раллю.
Ты кожны год сябруеш з плугам,
Бо любіш працу і зямлю.
Ты любіш веснія палеткі,
Жыты ў росных васільках,
Пшаніцу залатую ўлетку,
Буслоў на скошаных палях.
Аратай, тружанік вясковы,
Ты валадарыш на зямлі.
У гонар твой парой вясновай
Спяваюць гімны салаўі.
Арэш і косіш не для славы,
І хоць не маеш грошай шмат,
Зямлі сваёй заўжды адданы,
Як быццам на вайне салдат.
Гаі, лясы, палі без краю –
Тваёй любові карані.
Яна вялікая, святая, –
Любоў да роднае зямлі.

Хлебароб

Ты першым жаваронка чуеш –
Званочак радасна звініць.
Табой пасеянае зерне
Павольна пачынае жыць.
Прачнулась, ціхенька ўздыхнула
І пацягнулась да цяпла.
І зноў зазелянела ніва,
І пазабылася зіма.
Рунеюць веснія палеткі,
І сэрца радуецца зноў.
Ты першым, хлебароб, пачуеш
І звон налітых каласоў.
А шум камбайнаў, запах хлеба
І пот салёны на спіне,
Як песня матчына, патрэбны,
Не забываюцца і ў сне.

Па радаводу – сейбіты мы ўсе

Па радаводу – сейбіты мы ўсе,
Баліць душа па кожнай баразне.
Няхай, як майскі сад, квітнее край.
Зямля бацькоў – душы адвечны рай.
Па небасхілу воблакі плывуць,
Жыты пад сонцам шчодрыя растуць.
Няхай нягода край мой праміне,
Жыццё вакол залежыць ад мяне.
Не заржавее плуг у баразне:
Зямля і хлеб – святое для мяне.
Я п’ю зямлі радзіннае цяпло,
Спакойна мне пад крыламі буслоў.
Я ад душы вітаю маладых,
Зямля чакае сейбітаў сваіх.
Ёй, як заўсёды, шчодра хлеб дарыць,
Старонцы роднай – нашай працай жыць.

Я любуюся вамі, палеткі

Я любуюся вамі, палеткі,
Узаранымі ранняй вясной,
Маладою пакрытымі рунню,
Ці са спелай ужо збажыной.
Я дзівуюся з вас, хлебапашцы,
І з сыноўняе вашай любві
Да стваральнае працы адданай
І да роднай бацькоўскай зямлі!
Вам павага ад нас і ўдзячнасць
За багацце, за хлеб на стале!
Працаўнік – ганаровае званне,
Вамі мы ганарымся ўдвайне!

Сяўба

Зноў сяўба цябе ў поле гукае,
Працай поўніцца кожны твой дзень.
Рукі стомяцца – сэрца спявае,
Жаваронкам звініць: дзінь-дзілень.
Не аб славе ты дбаеш, аб полі,
Жытнім полі, якое арэш,
Бо ты ведаеш азбуку долі:
Як пасееш, тады і збярэш.
Ды ў душы ты ўсё-такі творца,
Разумееш дзядоў запавет,
Дзе зямліца святая і сонца,
Дзе і сам ты, як цэлы Сусвет.
Да цябе мы з пашанай, паклонам,
Не зняверыцца сэрца і дух,
Хай забудуцца з часам імёны,
Не затупіцца востры твой плуг.

Хлеб і соль

У вашых сэрцах – да зямлі любоў,
Да гэтых пашняў, даляў у блакіце,
Маленькай птушачкі над зелянню садоў,
Пупышкі мяккай на густой ракіце.
Цяпло на крылах прынясуць буслы,
Абудзіць сонца веснія палеткі –
І земляроба зноў хвалююць сны,
Дзе каласы шумяць, растуць, як дзеткі.
Зярняткі грэеш ты ў сваёй руках,
А плуг твой зноўку скібы наразае.
І будуць пець карасцялі ў лугах,
Дзе жнея хлеба сноп, як немаўля, люляе.
Мы вам, працоўным, аддаём паклон
І ўслаўляем рукі залатыя.
Падзяка за гасцінны шчодры стол,
Дзе хлеб і соль – частункі дарагія.

Лета. Спякота. Жыта. Жніво

Лета. Спякота. Жыта. Жніво.
Золата хлеба ракой пацякло.
Кружыцца бусел у сіні нябёс,
Песні шчаслівыя ветрык разнёс.
Шчодрасць зямліцы, шчодрасць палей –
Малая маласць, што кладаў мілей.
Родны прасцяг абдымаем мы зноў.
Лета. Спякота. Жыта. Жніво.

Не стихает забота о хлебе

Не стихает забота о хлебе,
О полях, о родимой земле,
Вновь комбайн подготовил свой гребень
И рушник расстелил по стерне.
Побежала ржаная полоска,
Полилось золотое зерно.
В поднебесье летят отголоски –
Славим песней земли торжество!
Не стихает забота о хлебе,
Сыновьями Отчизна сильна,
Их трудом под безоблачным небом
Расцветает родная страна.

Поле маё вясковае

Поле маё вясковае,
Поле маё дабраты.
Праўда ў цябе – бацькоўская,
Матчына песня журбы.
Поле маё вясковае –
Цёплых ты ніў хараство,
Поле маё бацькоўскае
Шчодра ў душы прарасло.
Дождж залаты ці сонейка
Б’юцца ў вокны мае,
Рукі ад працы стомяцца –
Сэрца ад шчасця пяе.

Каравай на стомленных руках

Роднай нівы фарбы і ўзоры
Ззяюць на бялюткіх ручніках.
Ад душы вітаем мы працоўных –
Каравай на стомленых руках.
Ён сабраў красу зямліцы шчодрай,
Сілу працы, прыгажосць палёў,
Цеплыню і рук, і сэрцаў добрых
Працавітых нашых землякоў.
Будуць праз гады рунець палеткі,
Выспяваць жытнёвыя палі.
Будуць ганарыцца нашы дзеткі
Дарагім куточкам на зямлі.

Гэта восень

Апусцела і поле, і неба,
Адгудзелі камбайны жніво.
Адпачыць у зямлі ёсць патрэба –
Гэта восень з яе хараством.
У лесе стала спакойна і ціха,
Усю красу ён абсыпаў на дол.
Я ў ботах, як тая бусліха,
Абыходжу ўсё навакол.
Пахне лісцем, зямлёю і прэллю,
Камячком непаўторнай тугі
Далятае растанная песня –
Гэта ў небе крычаць жураўлі.
Зноў схаваецца сонца за хмары,
Зачасцяць і вятры, і дажджы,
Развітаюцца з цёплымі днямі
Людзі, птушкі, звяры, мурашы.

Дзяніс Кустаў

Краіны лепш няма

Скапана бульба, сжата жыта,
У хлеве – спраўны парася,
Гагочуць гусі, малако ў збанах наліта,
Працуе беларус не за дарма –
Улюблёны ён у сваю старонку.
Не трэба і заморская зямля!
Калі на Беларусі свеціць сонца,
Пануе мір і дабрыня!
Скапана бульба, сжата жыта,
У хлеве – спраўны парася,
Гагочуць гусі, малако ў збанах наліта.
За Беларусь! Краіны лепш няма!

Галіна Каваленка

Родны край

Родны край мой непаўторны!
Край крыніц і шум бароў,
Залацістыя прасторы,
Шчэбет птушак, шум дубоў.
Родны край мой! Песня маці
Звонка шчырая гучыць.
Родны край – маё багацце!
Як табой не даражыць!
Родны край мой! Край сунічны,
Як слязінка, як раса,
Ты жытнёвы і пшанічны,
Край мой – дзіўная краса!
Край мой родны! Водар мяты,
Сінь чабору, рэчка, гай
І буслянка каля хаты…
Гэта ўсё мой родны край.

Сергей Сыранков

Сторонушка родная

Земля моя, сторонушка родная,
Край зелени и золотых полей.
Ну как же по тебе скучаю, уезжая,
Пускай не насовсем, на пару дней.
Когда же возвращаюсь к колыбели,
Меня встречает терпкий запах трав,
Я вспоминаю, как ветра мне пели,
И как под их я песню засыпал.
И как мальцом я босоногим бегал
В лапту играя, а потом в войну.
Зимой снеговика лепил из снега
И ждал с надеждой раннюю весну…
Земля моя, сторонушка родная,
Куда ж я без тебя, с тобой я, свой.
Смотрю, как птицы к югу улетают,
И сердце плачет, ощущая боль.

Галіна ЯЎСЕЕНКА

Багацце восені

Багата восень яблыкамі, слівамі,
І сонца познімі праменямі,
Вятрамі і дажджамі, ліўнямі
І кветкамі апошнімі асеннімі.
У лугах пажоўклая трава,
Багацце іх – у стагах духмяных,
І хтосьці сонейка схаваў
За тоўшчу хмар сягодня рана.
Багацце – гэта  праца тых,
Хто любіць поле, край свой родны,
Хто важкі колас залаты
Ўзрасціў у каравай народны.

Поделиться с друзьями
828 просмотров