Краснапольцы сярод пераможцаў конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі “Падняпроўскі гармонік”

У красавіку 2021 года ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” запусцілі конкурс гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі “Падняпроўскі гармонік”.

Конкурс праводзіўся з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых, самабытных музыкаў-гарманістаў аматараў; адраджэння, захавання і развіцця ўнікальнага жанру гульні на гармоніку; зберажэння традыцыйнай музычна-песеннай культуры рэгіёну; захавання і развіцця традыцыйнай народнай культуры, падтрымкі народнай творчасці, захавання лепшых узораў народнай творчасці.

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: “Лепшы гарманіст”, “Лепшы ансамбль гарманістаў”, “Народная прыпеўка”, “Аўтарская прыпеўка”, “Народная песня” і “Аўтарская песня”.

Удзел прыняло больш за 50 канкурсантаў, сярод якіх гарманісты-аматары, ансамблі гарманістаў, выканаўцы, аўтары і збіральнікі прыпевак.

У снежні адбылося пасяджэнне журы конкурсу. Падчас падвядзення вынікаў журы было цяжка вызначыць абсалютных пераможцаў, таму многія ўдзельнікі падзялілі паміж сабой дыпломы I, II і III ступені.

Сярод узнагароджаных ёсць і прадстаўнікі Краснопольшчыны.

Так, у намінацыі “Лепшы гарманіст” Дыплом I ступені атрымаў Віктар Міхайлавіч Саранкоў, ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”, а Дыплом III ступені атрымаў Аляксей Іванавіч Андрыянаў, ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”.

У намінацыі “Народная прыпеўка” Дыплом I ступені атрымаў квартэт народнага клуба ветэранаў “Дабрыня” раённага Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”, Дыплом II ступені атрымала Алена Фёдараўна Васіленка , салістка народнага клуба ветэранаў “Дабрыня” раённага Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”, а Дыплом удзельніка атрымала Ларыса Васільеўна Вараб’ёва, салістка народнага клуба ветэранаў “Дабрыня” раённага Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”.

У намінацыі “Народная песня” Дыплом I ступені атрымаў квартэт народнага клуба ветэранаў “Дабрыня” раённага Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”.

Арганізатары конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі “Падняпроўскі гармонік” жадаюць усім удзельнікам творчых поспехаў, натхнення і новых перамог!

Поделиться с друзьями
1 126 просмотров