І талент, і любоў, і гонар Краснапольшчыны

Таленавіта выказаць сваю любоў да роднай зямлі, яе спадчыны, увасобіць у сваіх творчых работах ідэі народнага адзінства змаглі нашы землякі з Краснапольшчыны: Валянціна Марчанка (на здымку), Анастасія Церахава і народны фальклорны ансамбль “Горскія харашухі”, якія сталі лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу.

Рэспубліканскі конкурс быў абвешчаны НАН (Нацыянальнай акадэміяй навук) да Году народнага адзінства і накіраваны на кансалідацыю беларускага грамадства і ўмацаванне нацыянальнага адзінства, на фарміраванне пачуцця гонару за гераічнае мінулае і славутаю сучаснасць, на падтрымку таленавітых творчых людзей, папулярызацыю гісторыі і культуры Беларусі.

Конкурс прапаноўваў розныя намінацыі. Нашы землякі абралі наступныя: “Песні нашага краю”, “Вершы і апавяданні пра сваю зямлю”, “Краязнаўчымі сцежкамі”.

Творча і таленавіта праявілі сябе нашы землякі ў конкурсе, чым заслугоўваюць гонар і павагу за пачэснае прадстаўленне Краснапольшчыны на такім высокім узроўні – на ўзроўні Рэспублікі Беларусь.

Пераможцы атрымалі дыпломы і шыкоўныя падарункі ад арганізатараў рэспубліканскага конкурсу.

Анастасія Церахава, настаўніца ДУА “Горскі ВПК дзіцячы сад – базавая школа”, член клубнага фарміравання Краснапольскага РЦК, у намінацыі “Вершы і апавяданні пра сваю зямлю” узнагароджана дыпломам лаўрэата III ступені.

Валянціна Марчанка, метадыст Краснапольскага РЦК, з краязнаўчай работай “Калечына-малечына” прыняла ўдзел у намінацыі “Краязнаўчымі сцежкамі” і таксама стала лаўрэатам III ступені.

У намінацыі “Песні нашага краю” народны фальклорны ансамбль “Горскія харашухі” адзначаны дыпломам лаўрэата I ступені.

Матэрыял прадстаўлены Краснапольскім РЦК.

Поделиться с друзьями
246 просмотров