У Краснаполлі падвялі вынікі конкурсу метадычных матэрыялаў – партфоліо клубных фарміраванняў раёна

Конкурс партфоліо – стымул для професійнага росту

У ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” падведзены вынікі конкурсу метадычных матэрыялаў – партфоліо клубных фарміраванняў устаноў культуры ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”.

Згодна Палажэнню конкурсу партфоліо прадастаўлялі магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю гурткоў і аб’яднанняў, з планамі работ або праграмамі клубных фарміраванняў, аналітычнымі справаздачамі аб іх дзейнасці, пацверджанымі фотаздымкамі, узнагародамі і рознага віда прадукцыяй: сцэнарыямі, праграмамі, буклетамі, брашурамі з вопыту работы, публікацыямі аб дзейнасці ў СМІ і інш. Удзельнікі конкурсу маглі праявіць сябе і творча ў афармленні сваіх конкурсных работ.

У конкурсе прынялі ўдзел 15 канкурсантаў. Сярод іх – кіраўнікі клубных фарміраванняў Яноўскага, Пачапоўскага, Ленінскага, Тур’яўского, Горскага, Халмянскага СДК і Краснапольскага РЦК.

Дыпломамі пераможцаў адзначаны наступныя метадычныя конкурсныя работы-партфоліо: народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” (кіраўнік аб’яднання В.А. Марчанка, дыплом I ступені); народнага фальклорнага ансамбля “Горскія харашухі” Горскага СДК (кіраўнік ансамбля В.А. Марчанка, дыплом I ступені); аматарскага аб’яднання ДПМ “Іскусніца” Горскага СДК (кіраўнік аб’яднання Л.У. Васількова, дыплом II ступені); ансамбля народнай песні “Спявай, душа” Горскага СДК (кіраўнік ансамбля В.І. Гомарава, дыплом I ступені); аматарскага аб’яднання ДПМ “Фантазія” Ленінскага СДК (кіраўнік аб’яднання А.В. Кандраценка, дыплом III ступені); гуртка ДПМ “Рукадзельніца” Пачапоўскага СДК (кіраўнік аб’яднання Н.Р. Паплыка, дыплом III ступені).

На думку арганізатара конкурсу, метадыста па традыцыйнай культуры Краснапольскага РЦК В.А. Марчанка, конкурс партфоліо – гэта стымул для самаўдасканалення і прафесійнага росту; сродак выяўлення станоўчага вопыту работы кіраўнікоў клубных фарміраванняў клубных устаноў і абмену ім.

Краснапольскі РЦК.

Поделиться с друзьями
951 просмотров