Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу “Мы на матчынай мове жывём”

Ужо не першы год ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” праводзіцца расійска-беларускі конкурс літаратурнай творчасці аматараў роднага слова “Мы на матчынай мове жывём”, прысвечаны міжнароднаму Дню роднай мовы.

Творы паэзіі і прозы аўтарскай творчасці журы з ліку спецыялістаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама ацэньвала ў намінацыях:  “Мая родная мова” (творы, прысвечаныя роднай мове) і “На роднай мове гавару” (творы на любую тэму, напісаныя на роднай мове).

23 ўдзельнікі даслалі свае прызнанні ў любові да мовы і Радзімы, да роднага слова. Імі сталі аматары роднай мовы з Краснапольскага, Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, з Краснагорскага раёна Бранскай вобласці, г. Фокіна, г. Калінінграда Расійскай Федэрацыі.

Гран-пры конкурсу атрымалі:

  • М.Д. Палянок (г. Калінінград) — у намінацыі “На роднай мове гавару” – проза; удзел у конкурсе былога земляка быў забяспечаны МБУК “Краснагорская МЦРБ”);
  • В.В. Пранкевіч, рэдактар аддзела раённай газеты “Чачэрскі веснік” (г. Чачэрск Гомельскай вобласці), –  у намінацыі “На роднай мове гавару” – паэзія.

Лаўрэатамі ў намінацыі “На роднай мове гавару” (проза) сталі: С.У. Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “ЦКС Быхаўскага раёна” (2 ступені); лаўрэатамі ў намінацыі “На роднай мове гавару” (паэзія) сталі: В.А. Марчанка, кіраўнік народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” (1 ступені), Г.М. Каваленка, удзельнік народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” (3 ступені), Н. Грышына (Расія, дыплом лаўрэата 3 ступені).

Лаўрэатамі ў намінацыі “Мая родная мова” сталі: А.А. Церахава, удзельнік народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” Краснапольскага РЦК (1 ступені), В.А. Марчанка (1 ступені – паэзія), Ю.А. Андрыянава – аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Краснапольскага РЦСАН (2 ступені – проза).

Дыпломамі адзначаны: у намінацыі “На роднай мове гавару” (проза) – Г. Паплыка (Пачапоўскі СДК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” – 1 ступені); у намінацыі “На роднай мове гавару” (верш) – Л.Р. Кажамяка (МБУК “Краснагорская МЦРБ – 3 ступені), Н.С. Маляўка (МБУК “Краснагорская МЦРБ – 3 ступені).

Шануйце родную мову, пішыце і размаўляйце на ёй! Яна вылучае нас сярод іншых народаў і яднае! Праз мову захоўваецца гістарычная і культурная спадчына народа!

Арганізатар конкурсу.

Поделиться с друзьями
657 просмотров