“Горскія харашухі”: свае родныя песнi спяваем

Новых поспехаў у Міжнародным творчым конкурсе дасягнуў народны фальклорны ансамбль “Горскія харашухі” Горскага СДК. Ён стаў лаўрэатам I ступені ў намінацыі “Тэатральнае мастацтва”, у якой прадставіў фрагмент абрадавай фальклорнай пастаноўкі, і лаўрэатам II ступені ў намінацыі “Народны вакал”.

Свой поспех “Горскія харашухі” прысвяцілі  Году гістарычнай памяці.

Год гістарычнай памяці вяртае нас да вытокаў, да сваіх каранёў, прадастаўляе магчымасць прадэманстраваць дасягненні шматвяковай нацыянальнай культуры.

Увесь рэпертуар ансамбля “Горскія харашухі” – гэта скарбонка народнай фальклорнай спадчыны свайго рэгіёна. На працягу 33 гадоў фальклорныя творы збіраюцца і пераймаюцца з вуснаў у вусны ад жывых носьбітаў. За гэты час сабрана і засвоена больш за сотню ўнікальных і самабытных песенных жамчужын краснапольскага краю, адноўлена нямала абрадаў і зроблена на аснове экспедыцыйных збораў шмат абрадавых пастановак і сцэнічных замалёвак. Адным словам, адшукваюцца шляхі захавання традыцыі ў сучасных умовах, каб не згубіліся ўнікальныя фальклорныя скарбы роднай зямлі.

В. АЛЯКСАНДРАВА.

Поделиться с друзьями
1 070 просмотров