Метадычна-творчая гасцёўня да Дня беларускага пісьменства адбылася на Краснапольшчыне

Метадычна-творчая гасцёўня пад назвай “Нам засталася спадчына” адбылася на Краснапольшчыне.  Яна была прысвечана Дню беларускага пісьменства, які штогод святкуецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня.

Мерапрыемства ладзілася ў фае раённага Цэнтра культуры, яго ўдзельнікамі сталі аматары літаратуры, мясцовыя паэты, носьбіты фальклору, выканаўцы народнай песні, спецыялісты ўстаноў культуры, адукацыі, аддзялення для пажылых людзей і інш.

Праграма гасцёўні была насычанай і разнастайнай. Яе ўдзельнікі зазірнулі ў гісторыю беларускага пісьменства і кнігадрукавання, сустрэліся з творчымі асобамі Краснапольшчыны: паэтамі, носьбітамі і аматарамі фальклору, пазнаёміліся з кніжнымі выставамі.  Тым самым ім прадстаўлялася выдатная магчымасць аддаць даніну павагі продкам, якія стваралі падмурак беларускай адукацыі, літаратуры, пісьменства і, канешне,  пабыць у прасторы роднай беларускай мовы.  

Да Дня беларускага пісьменства быў прымеркаваны і 5-гадовы юбілей народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” Краснапольскага РЦК. Таксама ў рамках мерапрыемства адбыўся канцэрт фальклорнай песні “Песні сялянскіх хат”.

Тэкст і здымкі Дзіны Манько.

Поделиться с друзьями
740 просмотров
Беларуская мова繁體中文EnglishDeutschРусский