Ён адкрывае забытыя імёны землякоў
4 сакавіка 2021 года спаўняецца 80 год з дня нараджэння Марзалюка Аляксандра Іванавіча, настаўніка, краязнаўцы. (04.03.1941 г.).
Нарадзіўся ў в. Падлессе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Нова-Веснаўскую сярэднюю школу. З 1959 г. па 1961 г. працаваў у калгасе “Дружба” Стаўбцоўскага раёна ў будаўнічай брыгадзе.
У 1961 годзе паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута. У 1965 годзе пасля заканчэння вучобы служыў у Савецкай Арміі (1965–1967 гг.).
З 1967 г. – настаўнік гісторыі, а потым дырэктар Ленінскай сярэдняй школы.
Па яго ініцыятыве ў 1975 г. у школе створаны гісторыка-краязнаўчы музей.
Заслугай Аляксандра Іванавіча з’яўляецца адкрыццё забытых гістарычных імён нашай Краснапольшчыны: рэвалюцыянера А.К. Траянава, абаронцы Брэсцкай крэпасці В.Я. Казлова, выпускнікоў школы 1941 года, Георгіеўскіх кавалераў Краснапольшчыны, настаўнікаў Мароцкіх. Даследчы характар маюць яго працы: “Гісторыя вёскі Гніліца (Леніна)”, “Гісторыя Ленінскай СШ”, “Гісторыя калгаса “Крэмль”, артыкулы пра М.К. Кураку, С. Кудзінава.
Разам з настаўнікам Мікалаем Аляксандравічам Еўдакімавым выдаў дапаможнік “Прырода Краснапольскага раёна”.
Віншуем Аляксандра Іванавіча з юбілеем!
Цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Ткачова.