Прошла презентация новой книги стихов Валентины Марченко

Выстаўка кніг мясцовай паэткі Краснапольшчыны Валянціны Марчанка і выдавецкай прадукцыі па яе творчасці пад назвай «Паэтычнымі радкамі аб родным краі» працуе з 20 па 30 лістапада ў Краснапольскім РЦК.

Выстаўка прымеркаваная да выдання новай кнігі паэткі “Свет, сатканы душой” і прысвечана Году міра і стварэння.

Праз выстаўку яе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з кнігамі, пачуць і прачытаць вершаваныя радкі, больш узнаць пра паэтку – яе біяграфію, прафесійны і творчы шлях.

А яшчэ – набыць кнігі аўтара, якія прыцягваюць да сябе шчырасцю, жыццёвай праўдай і любоўю – да чалавека, прыроды, да роднай зямлі і сусвету.

Сярод прыхільнікаў творчасці Валянціны Марчанка – і сталыя, і малыя аматары слова і паэзіі. Яе творы валодаюць моцным выхаваўчым патэнцыялам.

«После общения с вами, вашим творчеством каждый раз остается “зарубка на сердце”. Не всем дано так ярко и искренне, свежо и притягательно говорить языком поэзии о том, что понятно и близко каждому: Родина, семья, родительский дом… Каждый может найти в ваших стихах образы из своих воспоминаний, которые ценны и воспринимаются как личный опыт», — отметила Наталья Козик.

Прыходзьце на выстаўку, знаёмцеся з творчасцю паэткі Краснапольшчыны, чытайце яе вершы, адкрывайце для сябе свет, сатканы яе трапяткой і чуллівай душой.

Валянціна АЛЯКСАНДРАВА.
Фота Наталлі Козік.

Поделиться с друзьями
31 просмотров