Віншаванне Віктара Ананіча з Днём народнага адзінства

Шаноўныя жыхары Краснаполля і Краснапольскага раёна!

Шчыра віншую з Днём народнага адзінства!

Няхай гэта новае дзяржаўнае свята для кожнага з нас стане ўвасабленнем павагі да Радзімы, згоды ўсяго беларускага народа.

Адзінства — аснова нашай будучыні, якая дазволіць сумесна пераадолець любыя складанасці, памножыць поспехі і тым самым унесці ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі і захаваць краіну моцнай і незалежнай.

Сардэчна жадаю Вам моцнага здароўя, шчасця і шмат добрых спраў на карысць
роднай Беларусі. Няхай у Вашым жыцці заўсёды пануюць мір, паразуменне і згода!

Віктар Ананіч,
намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах,
Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».

Поделиться с друзьями
368 просмотров