7 ноября на страницах районной газеты: от истории – к современности

«Чырвоны сцяг», № 133 ад 7 лістапада 1964 года
Шчасце

У нашай краіне кожны чалавек мае права на шчасце. А гэта права дала яму Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, якая вызваліла народы ад векавога прыгнечання. Мне выпала вялікае шчасце жыць у гэтай цудоўнай краіне, дзе няма бедных і багатых, дзе гаспадар – народ. Я вучуся ў 11 класе Краснапольскай сярэдняй школы № 2 і ведаю, у кожнага майго аднагодка ёсць мара. Вядома, яна абавязкова здзейсніцца, калі ён будзе аддаваць усе сілы для яе ажыццяўлення, бо мы жывём у такой краіне, дзе ўсім адкрыты ўсе шляхі, якія вядуць да шчасця.

Я мару стаць журналістам. Мне вельмі падабаецца гэтая нялёгкая прафесія. Я думаю, што мая мара абавязкова здзейсніцца, таму што жыву ў краіне Саветаў. А гэта – вялікае шчасце!

Р. РАБІНОВІЧ.

Справiлi наваселле

Дбайна працавалі ў бягучым годзе калгаснікі нашай гаспадаркі. У адказ на гэта праўленне сельгасарцелі праяўляла аб іх вялікія клопаты. Так, з дапамогай калгаса многія працаўнікі вёскі сёлета вялі будаўніцтва ўласных дамоў. Некаторыя з іх справілі наваселле напярэдадні кастрычніцкага свята. Гэта трактарыст Міхаіл Рубанаў, палявод Праскоўя Скарабагатава і іншыя.

М. ШАЎЦОЎ,
старшыня калгаса імя Крупскай.

Да свята – каштоўныя пакупкi

Працаўнікі вёскі, рабочыя прадпрыемстваў, інтэлігенцыя набывалі да кастрычніцкага свята каштоўныя тавары культурнага ўжытку. Шмат тавараў прададзена ў крэдыт. Так, экскаватаршчык міжкалгасбуда Уладзімір Кавалёў купіў у растэрміноўку тэлевізар “Рэкорд”, шафер гандлёвай базы райспажыўсаюза Уладзімір Яскевіч – радыёлу “Беларусь-59”, настаўнік Гарэзненскай школы Васіль Еўстрацька – таксама радыёлу.

Ужо ў лістападзе ў крэдыт прададзена больш як на тысячу рублёў розных тавараў.

Н. КРЫВАШЭЕВА,
прадавец аддзела культтавараў райунівермага.

«Чырвоны сцяг», № 133 ад 7 лістапада 1970 года
Пад сцягам кастрычнiка – да новых перамог!

Сёння савецкі народ, разам з ім і ўсё прагрэсіўнае чалавецтва ўрачыста адзначае 53-ю гадавіну Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Важнай вяхой у камуністычным будаўніцтве з’яўляецца бягучая пяцігодка.

Асабліва трэба адзначыць поспехі калектыву маслазавода, які заданні пяцігодкі выканаў амаль на чатыры месяцы раней тэрміну. Гэта перамога заваявана дзякуючы настойлівай працы рабочых, інжынерна-тэхнічных работнікаў і служачых прадпрыемства. Сярод іх, у першую чаргу, трэба назваць апаратчыцу Марыю Уладзіміраўну Казлову і Любоў Раманаўну Спадабаеву, майстра завода Кацярыну Сцяпанаўну Волкаву, шафёра Аляксея Панкратавіча Казлова, рабочую Таццяну Трафімаўну Чэрнікаву, галоўнага бухгалтара завода Зінаіду Мікітаўну Ткачову і інш.

Напярэдадні свята Вялікага Кастрычніка рапартаваў аб датэрміновым выкананні заданняў пяцігодкі  і калектыў міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі.

Пэўных поспехаў дабіліся і працаўнікі сельскай гаспадаркі раёна. Раён выканаў гадавы план і сацыялістычныя абавязацельствы па продажу зерня дзяржаве, а таксама планы па продажу сена, бульбы, буракоў. 

Тое, што дасягнута сёлета, ні ў якім разе не можа задавальняць працаўнікоў сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Вытворчасць прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі павінна поўнасцю перайсці на рэйкі інтэнсіфікацыі і спецыялізацыі.

Усе гэтыя пытанні будуць паспяхова вырашаны тады, калі кожны камуніст, кожны працаўнік прасякнецца пачуццём высокай адказнасці за даручаную справу, заўсёды будзе памятаць, што планы, якія вызначаны партыяй, гэта нашы планы і яны павінны быць паспяхова выкананы.

Са святам, дарагія таварышы! Новых поспехаў вам у працы на карысць нашай любімай Айчыны!

А.КАМАЙ,
першы сакратар РК КПБ.

«Чырвоны сцяг», № 135 ад 10 лістапада 1988 года
Звяраць крок па Iльiчу

Перад урачыстым мітынгам працоўных райцэнтра да помніка Уладзіміра Ільіча Леніна ў Краснаполлі былі ўскладзены кветкі. Ад бюро РК КПБ і райвыканкома іх усклалі першы сакратар РК КПБ І.І. Ціцянкоў і старшыня райвыканкома М.Ф. Максімаў, які адзначыў: “Ёсць глыбокі сэнс у тым, што 71-ю гадавіну Вялікага Кастрычніка мы сустракаем у надзвычай цікавы час. Час вялізных пачынанняў, грамадскага ўздыму і бескампраміснай барацьбы новага са старым. Савецкія людзі горача адклікнуліся на перабудову, сваімі канкрэтнымі справамі падтрымалі яе.

Раён выканаў гадавыя планы продажу дзяржаве зерня і мяса. Значны ўклад у сацыяльнае развіццё раёна, яго працоўных калектываў унеслі перадавікі, наватары вытворчасці. Сярод іх механізатар ПМК-91 М.Г. Лесюкоў, рабочая льнозавода М.А. Шар-

шнёва, медсястра райбальніцы М.А. Максіменка, аператар раённага вузла сувязі Р.Я. Модулева, выхавацельніца дзетсада № 1 Т.В. Кацягова, даяр саўгаса “Дружба” Я.Ц. Кігалаў, жывёлавод калгаса “Ленінскі шлях” Т.М. Гапеева і многія іншыя.

Уперадзе ў нас напружаная, упартая праца па перабудове работы ўсіх працоўных калектываў раёна”.

Удзельнікаў мітынгу віталі механізатар ПМК-91 І.Р. Краўцоў, старшыня калгаса імя Леніна У.У. Герашчанка, медсястра раённай бальніцы Р.Д. Несцярэнка, вучаніца Краснапольскай няпоўнай сярэдняй школы  імя М.М. Ан- тонава Ж. Падалякіна.

Пасля ўрачыстага мітынгу адбылася кастрычніцкая дэманстрацыя. У святочных калонах прайшлі прадстаўнікі працоўных калектываў раённага цэнтра, вучні школ. Святочнае шэсце краснапальчан яскрава прадэманстравала іх адданасць ідэалам Вялікага Кастрычніка, імкненне ўнесці ўклад у перабудову, звяраць свой крок па Ільічу.

Ф.Ф. ГАНЧАРОЎ.

«Голас краснапольшчыны», № 83 ад 9 лістапада 1994 года
Жыве кастрычнiк у сэрцах

Па ініцыятыве раённай арганізацыі Партыі камуністаў Беларусі прайшоў у Краснаполлі сход прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, прысвечаны 77-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.

Трымаючы слова, першы сакратар райкома ПКБ А.І. Лазука адзначыў, што чарговая гадавіна Вялікага Кастрычніка прыпадае на складаны, цяжкі час у жыцці савецкага народа. Тры гады назад намаганнямі Захаду і ўласных палітычных авантурыстаў быў развален Савецкі Саюз. Знішчана на пэўны час адна з магутных дзяржаў света. Разбураны палітычныя, эканамічныя і культурныя сувязі паміж брацкімі народамі. У разарванай на кавалкі дзяржаве адбываецца катастрафічнае збядненне народа. Толькі за тры гады буржуазных рэформ 80 працэнтаў насельніцтва ў краінах СНД апынулася за мяжой беднасці. Да гэтых лю-дзей адносімся і мы, жыхары чарнобыльскага раёна рэспуб- лікі.

І ўсе ж выхад ёсць. Толькі ра-зам мы можам выйсці з крызісу, будаваць абноўленае сацыялістычнае грамадства. Трэба змагацца, жыць, перамагаць, не трэба траціць надзею, упадаць у маркоту, панікаваць. Мы ўсе выраслі ў цяплічных умовах, так называемых застойных гадоў сацыялізму. У нашага пакалення не было за плячыма тых цяжкасцей, што выпалі на долю нашых дзядоў і бацькоў. Мы згубілі заваёвы сацыялізму, нам іх і вяртаць.

Т. ДУБРАВЕНКА.

«Чырвоны сцяг. краснаполле», № 89 ад 6 лістапада 2021 года
Уважая прошлое, ценим настоящее

Отдавая дань историческим событиям, в Краснополье по устоявшейся давней традиции возложили цветы к памятнику Ленину. Участниками мероприятия стали представители Краснопольской районной организации Коммунистической партии Беларуси, молодого поколения краснопольчан.

Присутствующие говорили об основных исторических вехах и событиях, о влиянии Октябрьской революции на мировую историю. Также в ходе мероприятия пожилые люди пообщались с молодежью и рассказали им об истории появления памятника В.И. Ленину на городской площади в г.п. Краснополье.

«День Великой Октябрьской революции – важный праздник в истории нашей страны, благодаря Октябрьской революции появилась независимая Беларусь. Историю предков важно знать. И мы должны привлекать к этому младшее поколение, ибо без прошлого не бывает будущего», – отметила секретарь Краснопольского райкома районной организации Компартии Беларуси И.О. Василенко.

Дина МАНЬКО.

Поделиться с друзьями
1 702 просмотров