Бяспечнае лета. Краснаполле
У рамках акцыі "канікулы без дыму і агню» ратавальнікі Краснапольшчыны наведалі палатачны лагер на базе УА «Краснапольская раённая дзяржаўная гімназія».
Інспектар СПіУГ Яўген Малолаў распавёў дзецям аб правілах паводзін на вадаёмах, у спякоту i пры ўзнiкненнi пажару. Дзецi ўважлiва слухалi i адказвалi на пытаннi.
Кіраўніку лагера супрацоўнікі Краснапольскага РАНС перадалі «бяспечную пасылку». Уся прадукцыя, якую змяшчае пасылка, дапаможа дзецям весела правесці час, а што самае галоўнае – з карысцю.
У кожнага дзіцяці будзе магчымасць атрымаць свой «кавалачак» бяспекі, які будзе складацца з буклета, размалёвак і кнігі, па якой будуць праходзіць іх заняткі па бяспецы.
Яўген Малолаў,
iнспектар СПіУГ Краснапольскага РАНС.