Паэтычны гонар Краснапольшчыны

Паэзія – дзіўная рэч. Яна прымушае нас па-новаму глядзець на навакольны свет, дае магчымасць выказваць свае пачуцці і перажыванні, дапамагае быць больш добрымі, шчырымі і далікатнымі. 

Архивное фото

Традыцыйна ў верасні ў г.п. Краснаполле праходзіць рэгіянальнае свята паэзіі "Вянок Аляксею Пысіну». Гэты бібліятэчны праект стаў адным з самых яркіх і значных распрацовак у развіцці бібліятэчнай справы па захаванню паэтычных традыцый Краснапольшчыны.

Назва паэтычнага свята "Вянок Аляксею Пысіну» з'явілася невыпадкова. Так названы зборнік успамінаў магілёўскага пісьменніка і краязнаўцы Віктара Арцем'ева, у якім пра А. Пысіна расказваюць вядомыя пісьменнікі і паэты Беларусі, людзі, якія асабіста ведалі нашага знакамітага земляка, і тыя, хто любіць і ведае яго творчасць: Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, Сяргей Грахоўскі, Янка Брыль, Ніл Гілевіч, Васіль Быкаў, Лідзія Пшанічнікава і іншыя.

III рэгіянальнае свята паэзіі “Вянок Аляксею Пысіну”, якое адбылося 24 верасня, – гэта сустрэча на творчай пляцоўцы  краснапольчан з ужо вядомымі мясцовымі паэтамі роднага краю і зусім маладымі творцамі. Гучалі вершаваныя думкі і пачуцці Г.М. Яўсеенка, В.А. Марчанка, С.М. Сыранкова, Д.У. Кустава, А. Амельчанка, Г.М. Каваленка, А. Войтава, М.Д. Шпунтова, М. Шалыгінай і іншых.

(Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў наступным нумары газеты).

Галіна Каваленка

Памяці Аляксея Пысіна

У полі жыта каласіцца,
Хітае ветрык каласок,
І на паперу верш лажыцца
У важкі Пысінскі вянок.
Табе, Васільевіч, прысвячаю
Свае я словы і радкі,
І шчыра я гасцей вітаю,
Са святам усіх вас, землякі!
Жытнёвы колас – сімвал творца!
Жыцця ўзвышэнне ён любіў,
Зямельку-маці ў промнях сонца,
Радзіме верным сынам быў.
Прайшоў дарогі франтавыя,
У атаку ішоў, у няроўны бой.
І толькі сосны векавыя
У снах прыносілі спакой.
Ён слухаў родную прыроду
І моўчкі з ёю размаўляў,
І ў добры час, і ў непагоду
Алёша вершы нам складаў.
Пра водар жыта, сіні ранак,
Пра сосны, елкі, Іван-чай,
Ручнік матулін, бацькаў ганак,
Пра Краснапольскі салаўіны край.
Хацеў паэт, каб чалавечнасць
У згодзе крочыла з жыццём,
Каб яго вершам была – вечнасць
І сутнасць не была быццём.
У дар пакінуў нам багацце,
Каб мы, нашчадкі, бераглі
Свой родны кут і мову маці,
І продкаў нашых карані.
Паэт Айчыны, майстар слова.
Жар сэрдца людзям аддаваў.
Ва ўсёй краіне ён вядомы,
Зямляк славуты і пясняр!

Аляксандра Амельчанка

КРАСНАПОЛЛЕ

Краснаполле, маё Краснаполле!
Краснапольшчына, край дарагі!
Ах, маё дарагое раздолле,
Нарадзіліся я тут і ты.
Вось і хата стаіць каля плота,
Недалеча віднеецца лес,
Дзе ў летнюю, помню, спякоту
Дружа любы на дрэва залез…
Па суніцы, па ягады пойдзем.
Цэлы кош назбіраем грыбоў.
Шчэ маліны духмянае знойдзем,
Каб матуля спякла пірагоў.
Ну а потым ад самага ранку
Ты бяжыш па зялёнай траве.
Бо, канешне, прывучаны змалку
Статак гнаць, калі сонца ўстае.
Краснаполле, маё Краснаполле!
Краснапольшчына, край дарагі!
Ах, маё дарагое раздолле,
Застаешся ты ў сэрцы маім.

Дзяніс Кустаў

Словы мовы маёй
Раны горкія лечаць.
Над радзімай малой
Яркім сонейкам свецяць.
Трапяткое яно –
Продкаў гучнае слова:
Водар хлебных палёў,
Медны шэлест дубровы.
Словы мовы маёй –
Меладычныя песні,
Край блакітных азёр…
Будуць жыць словы вечна!
Жыць у вершах маіх,
На аркушах паперы!
Жыць у сэрцы маім,
У думках, справах і веры!

               ***

Непарыўную сувязь
З бацькоўскай зямлёй,
З песняй матчынай,
З родным народам
Зразумееш,
Сказаўшы з чыстай душой:
“Я люблю беларускую мову”.
Беларусам руплівым
Адчуеш сябе,
Што жыве ў свеце
Вольна і годна…
Беларусь – для жыцця!
Край людзей,
Для людзей!
Беражы сваю родную мову!

Николай Шпунтов

РОДИНЕ БЫТЬ

Береги Беларусь, нет на свете такой,
Береги ты её тишину и покой!
Загляни в душу ей и сможешь понять,
Она любит тебя, как родимая мать!
Береги Беларусь, чтоб сильнее была,
Чтобы нас от беды в трудный час сберегла!
Это небо и солнце, этот хлеб на столе
И родное оконце в далёком селе!
Береги Беларусь, без неё как нам жить!
И в едином порыве скажем – родине быть!
Своей чести и долгу будем верны,
Лишь в единстве величие нашей страны!
Береги Беларусь – нашу Родину-Мать,
Свою землю и недра, и водную гладь!
Всё ей милой под силу, всё любимой под стать,
Береги Беларусь – её каждую пядь!

Валянціна МАРЧАНКА

КРАСНАПОЛЬСКІ КУТОЧАК ЗЯМЛІ

Ты камусьці зусім невядомы, –
Краснапольскі куточак зямлі.
Славіў Пысін – паэт адмысловы
Гэты край, дзе пяюць салаўі.
Ты да скону ў сэрцы, радзіма,
Жыватворнай крыніцай бруіш,
Васількоў паглядаеш вачыма
І бусламі ў небе ляціш.
Ты здзіўляеш і вабіш лясамі,
Курганамі далёкіх вякоў.
І вясковых пяюх галасамі,
Плённай працай маіх землякоў.
Мне пашчасціла тут нарадзіцца,
Дзе прыволле шырокіх палёў,
Дзе з дзяцінства за вёскай пшаніца —
Акіян залатых каласоў!
Я бывала ў краінах далёкіх,
Толькі, як надакучыць у іх,
Я спяшу да азёр сінявокіх,
Да сяброў, да сцяжынак сваіх.
Толькі тут адчуваю: я – дома.
Тут і мова, і песні свае,
Тут любая былінка знаёма,
Тут ад радасці сэрца пяе!
Я свае адкрываю далоні,
Я, шчаслівая, промні лаўлю.
Адчуваю: люблю я да болю
Краснапольскую нашу зямлю.

Сергей СЫРАНКОВ

Поутру проснёшься, пройдёшься по росе,
Руки как-то сами тянутся к косе.
Росы серебрятся на скошенной траве,
Паучок запутался в кудрявой голове.
Солнце, будто яблоко, выкатилось в день, 
Яркой своей спелостью заслонило тень.
Петушок горластый крылья распушил
И о дне грядущем звонко миру возвестил.
Запахи пьянящие от скошенной травы,
Воробьи летящие чуть выше головы.
Как волной нахлынула летняя пора,
И как в детстве хочется закричать: «Ура!».

ОСЕННЯЯ ПОРА

Вот и осень наступила с пеленой дождей.
Туча серая проплыла над землёй моей.
И деревья все готовы свой наряд сменить,
Нарядиться чтобы в новый, да и дальше жить.
Ветерок, проказник милый, холодком обдал,
Не успев набраться силы в кронах заплутал.
И листва зашелестела, частью сорвалась,
Быстро лето пролетело, осень взяла власть.
Кое-где листва желтеет, день короче стал,
Сорняки в кострище тлеют, что в саду собрал.
По земле шагает осень – и её пора пришла.
В огороде работ восемь, начинай с утра.

Алексей Войтов

Не печалься, что кончилось лето,
Что осень пришла, а за ней холода,
Что соловей не споёт где-то
Там, где тихая в речке вода.
Не грусти, всё вернётся обратно,
И рассвет вновь дохнёт теплотой
На берёзки, стоящие статно,
В них пробудит он нрав молодой.

                       *** 

Меняет год свои наряды:
То в шёлк оденется травы,
То белизной буяет сада,
То в поле белые ковры.
То в позолоту нарядится,
В тоску окутает нас он.
Но вскоре это повторится
Опять за призрачным окном!

Краснопольская центральная районная библиотека им. М. Ткачева.

Поделиться с друзьями
594 просмотров