Мой край: вядомы, невядомы
23 кастрычніка ў 9.30 на Краснапольшчыне пройдуць II рэгіянальныя краязнаўчыя чытанні “Мой край: вядомы, невядомы”.
Краязнаўства – выдатны сродак далучэння да гісторыі і культуры сваіх продкаў, непарыўнай сувязі з папярэднімі пакаленнямі, сродак вывучэння традыцый і звычаяў роднага краю, пазнання сваіх каранёў, сродак, які фарміруе неабходныя ва ўсе часы каштоўнасці – патрыятызм, духоўнасць, нацыянальную самасвядомасць.
Праз краязнаўчыя чытанні ствараюцца ўмовы для творчых зносін, супрацоўніцтва і абмену вопытам краязнаўчай дзейнасці; адбываецца папулярызацыя культурна-гістарычнай спадчыны рэгіёна, дасягненняў у краязнаўчай дзейнасці, стымуляванне да яе.
Да ўдзелу ў краязнаўчых чытаннях запрашаюцца аматары-краязнаўцы ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці, памежных раёнаў Бранскай вобласці.
Намінацыі краязнаўчых чытанняў: гістарычная, прыродная, літаратурная, культурная спадчына, родаслоўе, інш.
Заяўкі на ўдзел у чытаннях дасылаюцца на адрас: kulturakrasn@tut.by.
У праграме чытанняў: выступленні з дакладамі, культурныя праграмы, экскурсіі, сустрэчы з цікавымі і творчымі асобамі, выстаўкі і інш.
Удзельнікі чытанняў атрымліваюць дыпломы і сертыфікаты.
Расходы, звязаныя з праездам удзельнікаў, нясе накіроўваючая старана.
Харчаванне ўдзельнікаў чытанняў – за лік арганізатараў.
Сувязь ажыццяўляць па тэлефоне: 802238 71676 (Марчанка Валянціна Аляксандраўна).
Давайце ўсе разам адкрыем новыя старонкі нашай Бацькаўшчыны!