Паважаныя краснапальчане!

1262173169_new-yearПрыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячымі святамі – Новым годам і Раством Хрыстовым!
Навагоднія ўрачыстасці – час, калі мы падводзім вынікі года адыходзячага і будуем планы наперад. Хачу выказаць вялікі дзякуй усім, хто сваёй плённай працай унёс асабісты ўклад у поспехі раёна, вобласці, дзяржавы.
Спадзяюся, што насуперак усім клопатам і праблемам у памяці кожнага з нас застануцца значныя і добрыя падзеі. Падзякуем адыходзячы год за тое, што сталі больш мудрэйшымі, за тое, што радаваліся і сумавалі, марылі і ішлі да выканання запаветных мар.
Давайце з надзеяй зазірнем у новы 2016 год. Няхай ён адкрые новыя перспектывы і магчымасці!
Шаноўныя сябры! Жадаю вам сустрэць святы з самымі дарагімі і блізкімі людзьмі. Няхай кожны з вас знойдзе ў новым годзе свае шчасце, сямейную згоду, дабрабыт, поспех на працы і падтрымку сяброў. Няхай будзе шмат яркіх момантаў, прыемных падзей і добрых спраў, накіраваных на карысць сям’і і Радзімы!

З павагай і ўдзячнасцю,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Т.П. КАНАНЧУК

Поделиться с друзьями
268 просмотров