АБ’ЯЎЛЯЕЦЦА КОНКУРС

Савет раённай арганізацыі РГАБелаяРусьсумесна з рэдакцыяй раённай газетыЧырвонысцяг. Краснаполле” запрашаюць прыняць удзел у конкурсе работ маладых журналістаў “Залатое пяро” Белай Русі-2016”, які аб’яўляе РГА “Белая Русь”.

Конкурс праводзіцца сярод членаў  клубаў юных журналістаў, а таксама маладых карэспандэнтаў газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў, навучэнскай і працоўнай моладзі.

Прымаць удзел у конкурсе могуць прадстаўнікі моладзі Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 22 гадоў.

Галоўнымімэтаміізадачаміконкурсузяўляюцца:

— распаўсюджванне інфармацыі аб культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыне Рэспублікі Беларусь;

— выяўленне найбольш таленавітай і здольнай моладзі, заахвочванне і стымуляванне творчай і грамадскай актыўнасці маладых журналістаў;

— забеспячэнне росту колькасці публікацый аб дзейнасці РГА “Белая Русь”, а таксама матэрыялаў на сацыяльна-значныя для моладзі тэмы;

— актывізацыя ўзаемадзеяння арганізацыйных структур РГА “Белая Русь” са сродкамі масавай інфармацыі.

Конкурс публікацый праводзіцца

па намінацыях:

“Культурнае падарожжа з “Белай Руссю” (друкаваныя матэрыялы аб дзейнасці РГА “Белая Русь” у сферы культуры). Жанры: інтэрв’ю, эсэ, нататкі;

“Мой родны кут” (друкаваныя матэрыялы пра культурнае жыццё,  традыцыі і звычаі беларусаў). Жанры: эсэ, нарыс, замалёўка;

“Радзіма на кінастужцы часу” (відэаролік да 2-х хвілін пра культурна-гістарычную і духоўную спадчыну Беларусі);

“Матчына мова праз аб’ектыў” (творчы фотаконкурс, мэта якога – адлюстраванне праз фотаздымак таго, з чым атаесамляецца ў аўтара родная мова. Кожны здымак павінен мець каментарый-тлумачэнне).

Работы ўдзельнікаў конкурсу мяркуецца размясціць на сайце РГА “Белая Русь”, дзе карыстальнікі сайта выберуць лепшыя работы, якія будуць прадстаўлены ў спецыяльнай намінацыі “Я выбіраю цябе” (галасаванне ў групе на сайце “Вконтакте” https://vk.com/roo_belayarus).

На конкурс прадастаўляюцца:

— творчыя работы маладых журналістаў (фота, відэа і друкаваныя матэрыялы);

— анатацыя да матэрыяла для кожнага ўдзельніка, якая ўключае: звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца працы, вучобы, хатні адрас, телефон, намінацыя, да якой адносіцца матэрыял);

— работы павінны адпавядаць прапанаваным жанрам.

Асноўнымі крытэрыямі вызначэння

пераможцаў з’яўляюцца:

— актуальнасць і значнасць тэмы для дзейнасці РГА “Белая Русь” (аб дзейнасці РГА);

— аргументаванасць і глыбіня раскрыцця зместу, аб’ектыўнасць;

— адпаведнасць жанравым крытэрыям;

— новыя, арыгінальныя метады падача матэрыялу;

— дакладнасць і даходлівасць мовы і стылю выкладання матэрыялу.

Пераможцаў  конкурсу “Залатое пяро” Белай Русі-2016” чакаюць дыпломы і спецыяльныя падарункі ад арганізатараў конкурсу.

Для адбору лепшых работ створана журы конкурсу, якое ўзначальвае намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”  У.А. Піванаў. У склад журы ўваходзяць  адказны сакратар рэдакцыі раённай газеты “Чырвоны сцяг. Краснаполле” А.В. Сідарэнка, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Т.М. Краўцова.

Матэрыял з паметкай “На конкурс” адпраўляць на электронны адрас раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” sovet_deputatov_kras@.by у тэрмін да 1 мая 2016 года.

Лепшыя работы прымуць удзел у абласным і рэспубліканскім этапах конкурсу.

konkurs_jurnalistov

Поделиться с друзьями
764 просмотров