Увага! КОНКУРС

ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” запрашае да ўдзелу ў міждзяржаўным расійска-беларускім конкурсе аматарскай літаратурнай творчасці “Мы на матчынай мове жывём”, прысвечаным міжнароднаму дню роднай мовы.

Арганізатар конкурсу – народнае аматарскае паэтычнае аб’яднанне “Світанак” (кіраўнік В.А. Марчанка) Краснапольскага РЦК.

Творы паэзіі і прозы ўласнай творчасці журы ацэніць у намінацыях “Мая родная мова” (творы, прысвечаныя роднай мове) і “На роднай мове гавару” (творы на любую тэму, напісаныя на роднай мове).

Работы прымаюцца па электроннай пошце kulturakrasn@tut.by, або па адрасу: 213561, г. п. Краснаполле, вул. Савецкая, 2, РЦК.

Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўручэнне дыпломаў адбудзецца ў метадычна-творчай гасцёўні “Не адракуся спадчыны сваёй”, якая збярэ аматараў творчасці і народнай спадчыны 18 лютага ў 10 гадзін у Краснапольскім РЦК, або па электроннай пошце.

Шануйце родную мову, пішыце і размаўляйце на ёй!
Яна нас вылучае ў свеце і яднае!

Поделиться с друзьями
401 просмотров