Яго iмя ў Кнiзе славы Магiлёўшчыны

14 лютага 2021 года – 75 год з дня нараджэння Чарткова Валерыя Рыгоравіча (14.02.1946), ураджэнца Краснапольскага раёна, генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемстваМагілёўскі завод транспартнага машынабудаванняМагілёўтрансмаш”, старшыні Савета ветэранаў прамысловасці Рэспублікі Беларусь, акадэміка Беларускай дзяржаўнай палітэхнічнай акадэмііі (1995 г.), заслужанага работніка прамысловасці Рэспублікі Беларусь (1996 г.).

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь першага і другога склікання. 3 2008 года – старшыня Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

Мае ўрадавую ўзнагароду “Ордэн Пашаны” (2001 г.).

Нарадзіўся Валерый Рыгоравіч у вёсцы Новая Ельня.

Бацька быў настаўнікам, маці – медыцынскім работнікам. Скончыў Гніліцкую сярэднюю школу (1963), а потым Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1969).

Працоўная біяграфія Валерыя Рыгоравіча Чарткова пачалася з пасады інжынера Ржэўскага маторнага завода, затым ён працаваў інжынерам-тэхнолагам на Магілёўскім аўтамабільным заводзе імя Кірава (1969–1970 гг.). У 1970–1985 гг. перайшоў на аб’яднанне “Магілёўліфтмаш”, з 1985 па 2006 гг. – генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўскі завод транспартнага машынабудавання “Магілёўтрансмаш”.

З 1994 года – член савета Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі.

В.Р. Чарткоў стаў прызнаным лідэрам “Магілёўтрансмаша”. У той час патрэбна было выхадзіць на сусветны рынак. І кіраўнік прадпрыемства В.Р. Чарткоў у 1996 годзе перад калектывам ставіць задачу: стварыць сістэму якасці на базе сусветных стандартаў.

У выніку стварылася сістэма якасці ўсёй вытворчасці, а не асобных відаў прадукцыі. Заводу “Магілёўтрансмаш” быў уручаны еўрапейскі сертыфікат якасці. Яго прадукцыя становіцца канкурэнтнай і па сваім кошце.

Магілёўскую тэхніку шануюць за надзейнасць і прастату ў выкарыстанні. Ні ў Беларусі, ні ў Расіі, ні ў іншых краінах СНД прадукцыю такога ўзроўню ніхто не выпускае. Зараз прадпрыемства вырабляе 60 відаў машын.

Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Ткачова.

Поделиться с друзьями
1 639 просмотров