Спяшайцеся наведаць конкурсную выстаўку “Калядны цуд” у Краснапольскім РЦК

З 24 снежня па 20 студзеня краснапальчане маюць магчымасць наведаць раённую конкурсную выстаўку ДПМ “Калядны цуд”, размешчаную ў “Офісе Дзеда Мароза” Краснапольскага РЦК, і атрымаць сапраўдную асалоду ад прадстаўленых сувеніраў, абудзіць успаміны дзяцінства, набыць падарункі, далучыцца да навагодніх і Калядных святаў.

Удзельнікі ж конкурсу могуць атрымаць адзнаку сваім дэкаратыўным работам ад кампетэнтнага журы, абмяняцца вопытам, пашырыць свае веды, захапіцца новымі ідэямі і парадавацца ўмельству сваіх калег і сяброў.

На конкурс “Калядны цуд”, які праводзіцца ўжо другі год, паступіла больш за восем дзясяткаў работ – яркіх, прыгожых, арыгінальных, якія адлюстроўвалі навагоднюю і калядную тэматыку, радавалі вока і стваралі цудоўны настрой.

Удзельнікамі конкурсу-выстаўкі сталі клубныя фарміраванні клубных устаноў ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”, аддзяленні Краснапольскага РЦСАН – інвалідаў і наведвання для пажылых людзей, Краснапольскі РДР, асобныя жыхары раёна.

Самымі рознымі былі і матэрыялы, і тэхнікі вырабу гэтых “калядных цудаў”. Прыродны матэрыял (шышкі, арэхі, жалуды, галінкі), джут, фоаміран, саломка, тэкстыль, газетная лаза, розныя падручныя матэрыялы – усё гэта ператварылася ў прыгожыя і якасныя дэкаратыўныя вырабы.

Журы ацаніла конкурсныя работы наступным чынам: дыплом 1-й ступені – В.В. Маскалькова; кіраўнік аб’яднання Ленінскага СДК А.У. Кандраценка; аматарскае аб’яднанне “Фантазія” Ленінскага СДК; Паліна Новікава (Ленінскі СДК); Стас Занудзенка (Ленінскі СДК); Т.М. Жыхарава (аг. Леніна); аддзяленне інвалідаў Краснапольскага РЦСАН (кіраўнік гуртка І.М. Кулягіна); дыплом 2-й ступені – Л.У. Васількова, кіраўнік гуртка Горскага СДК; Л.В. Крапіўніцкая, кіраўнік гуртка Яноўскага СДК; гурток “Чараўніцы” Яноўскага СДК (Яноўскі СДК); гурток “Іскусніца” (Горскі СДК); майстар Краснапольскага РДР В.В. Андрыянава; гурток “Дамавёнак” (Тур’яўскі СДК); дыплом 3-й ступені – гурток “Крэатыўнае рукадзелле” аддзялення для пажылых людзей Краснапольскага РЦСАН; гурток “Рукадзельніца” Пачапоўскага СДК (кіраўнік гуртка Н. Паплыка).

Выстаўку ўжо наведалі як дарослыя аматары творчасці, так і маленькія краснапальчане. Спяшайцеся і вы, тыя, хто хоча падтрымаць навагодні і калядны настрой, падзівіцца ўмельству рук і набыць прыгожы сувенір!

Запрашаем жадаючых і да ўдзелу ў конкурсе-выстаўцы “Калядны цуд”  у наступным годзе. А яшчэ ўсіх аматараў народнай творчасці чакаем на раённай выставе рамёстваў і ДПМ “Жывое дрэва рамяства”, якая будзе працаваць у РЦК з 20 па 27 студзеня.

Краснапольскі РЦК.

Поделиться с друзьями
1 089 просмотров